Як забяспечыць транспартам аддаленыя i маланаселеныя вёскi?
Iлона IВАНОВА
Дэпутаты Магiлёўскага абласнога Савета на сваёй чарговай сесii абмеркавалi пытанне работы аўтатранспарту ў рэгiёне.
У Магiлёўскай вобласцi ўкаранёны сацыяльныя стандарты па транспартнаму абслугоўванню насельнiцтва: рэгулярнымi аўтобуснымi зносiнамi ахоплены ўсе населеныя пункты, уключаючы i вёскi, у якiх больш за 10 двароў. Таму асаблiвую ўвагу дэпутаты засяродзiлi на праблеме абслугоўвання маланаселеных i аддаленых вёсак. На сесii прагучала прапанова стварыць дыспетчарскiя ў гарадах, якiя б арганiзоўвалi рух i ў сельскай мясцовасцi i кiравалi пасажырскiм транспартам, незалежна ад формаў уласнасцi перавозчыкаў. Мяркуецца, што прыватнiкi будуць аблугоўваць у тым лiку i вясковыя маршруты, якiя, верагодна, не самыя прыбытковыя, але сацыяльна важныя. Аўтамабiльным транспартам у Магiлёўскай вобласцi за год перавозiцца каля 180 мiльёнаў чалавек. Але матэрыяльная база аўтапаркаў мае патрэбу ў абнаўленнi. Старыя «Iкарусы» будуць прыдатныя для перавозкi пасажыраў яшчэ 1,5—2 гады максiмум. Таму вырашана ў бюджэтах на 2007—2008 гады прадугледзець больш сродкаў на набыццё новых аўтобусаў. Трэба, каб за год абнаўлялася не менш за 10 працэнтаў ад саставу аўтапаркаў. Сесiя аблсавета таксама разгледзела пытанне пра работу са зваротамi грамадзян. Выканаўчая ўлада пакрытыкавала дэпутатаў абласнога Савета за тое, што яны разбiраюцца са скаргамi людзей менш за дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу. Старшыня аблсавета Уладзiмiр Панцюхоў заклiкаў сваiх калег улiчваць у сваёй дэпутацкай працы iнтарэсы людзей, якiя аддалi за iх свае галасы. «I хоць нам няшмат засталося працаваць — усяго паўгода, — зазначыў ён, — але трэба так жа добра i актыўна прыйсцi да фiнiшу, як мы калiсьцi стартавалi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Магiлёўскага абласнога Савета на сваёй чарговай сесii абмеркавалi пытанне работы аўтатранспарту ў рэгiёне |
|