21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На Мiншчыне будуюцца «сацыяльныя кватэры»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзмiтрый АЛЬФЕР

За ўсю навейшую гiсторыю Мiнскай вобласцi, а можа нават i суседнiх краiн знойдзецца толькi некалькi прыкладаў, калi за кошт дзяржавы людзям прадастаўляецца амаль што ў падарунак... кватэра. Дзякуючы сродкам iнавацыйнага фонду Мiн- скага абласнога выканаўчага камiтэта, у Смалявiчах узведзены дзесяцiкватэрны дом. У iм будуць жыць людзi, якiя маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Адметна, што «сацыяльныя кватэры» будуюцца толькi ў Беларусi.

Некаторыя навасёлы чакалi ўласнае жыллё ажно з 1978 года. Жыхарка Смалявiч Iрына Казлоўская стаяла на ўлiку пятнаццаць гадоў. Днямi яе сям’я — а ў Iрыны двое хлапцоў i дзве дзяўчынкi, атрымалi трохпакаёвую кватэру.

— Напэўна, самае галоўнае ў жыццi — гэта ўласны дах. Споўнiлася мая самая запаветная мара. Кватэра вельмi спадабалася — вялiкая, светлая, з усiмi выгодамi. З некаторымi суседзямi паспела пазнаёмiцца. Зараз думаем, хто ў якiм пакоi размесцяцца, якую мэблю трэба набываць... — толькi што атрымаўшая ключы ад уласнага жылля Iрына Казлоўская вельмi хвалюецца. Дзесяцiкватэрны дом, у якiм будзе жыць Iрына Казлоўская, рэканструяваны з памяшкання былога iнтэрната. Усе работы праводзiлiся мясцовым будаўнiчым прадпрыемствам ААТ «ПМК-72».

— Кошт рамонту i рэканструкцыi склаў каля 705 мiльёнаў рублёў. З працай будаўнiкi справiлiся за дзевяць месяцаў, — зазначае дырэктар прадпрыемства Вiктар Капiтанаў. — Цалкам была праведзена цеплавая рэабiлiтацыя, поўны рамонт канструкцый, усе работы па ўнутранай аддзелцы памяшканняў, добраўпарадкаванню тэрыторыi. У кватэрах стаiць кацёл ацяплення, таму рэгуляваць тэмпературны рэжым у кватэрах кожная сям’я можа iндывiдуальна.

Паводле слоў намеснiка старшынi Смалявiцкага раённага выканаўчага камiтэта Васiля Цурыкава, з’яўленне новых дзесяцi кватэр дазволiла зняць праблему жылля для сацыяльна незабяспечанага насельнiцтва рэгiёна.

— Ужо праз месяц мы пачынаем будаваць новае жыллё. Справа ў тым, што ў Смалявiчах засталiся драўляныя дамы барачнага тыпу, якiя ўзведзены яшчэ ў пачатку трыццатых гадоў, — кажа Васiль Цурыкаў. — Зразумела, што людзям трэба паляпшаць жыллёвыя ўмовы, таму будаўнiцтва жылля будзе працягвацца, пакуль патрэба ў паляпшэннi ўмоў не знiкне ўвогуле. У мiнулым годзе новыя кватэры атрымалi i жыхары некаторых вёсак, а таксама аграгарадка.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўсю навейшую гiсторыю Мiнскай вобласцi, а можа нават i суседнiх краiн знойдзецца толькi некалькi прыкладаў, калi за кошт дзяржавы людзям прадастаўл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика