21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Барыс Грызлоў: «Пасяджэнне МПА ЕўрАзЭС праходзiць на фоне паглыблення iнтэграцыйных працэсаў»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

У Мiнску ўчора завяршыла сваю працу Мiжпарламенцкая Асамблея Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi.

Адбылося пасяджэнне Бюро МПА ЕўрАзЭС. Адкрываючы яго, спiкер Дзярждумы Расii Барыс Грызлоў адзначыў, што яно праходзiць на фоне далейшага ўдасканалення i паглыблення iнтэграцыйных працэсаў у рэальным сектары эканомiкi краiн, што ўваходзяць у ЕўрАзЭС. Гiстарычным было названа далучэнне да гэтай арганiзацыi Узбекiстана (акрамя гэтай краiны, туды ўваходзяць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расiя i Таджыкiстан). У сувязi з гэтым было вырашана павялiчыць прадстаўнiцтва парламенцкiх дэлегацый у МПА ЕўрАзЭС, а новаму прадстаўнiку — узбекiстанскаму парламенту — выдзелiлi 16 месцаў. Уступленне новага члена выклiкала яшчэ адно змяненне. Так, было вырашана стварыць новую камiсiю, якую б узначальваў прадстаўнiк гэтай краiны (у МПА ЕўрАзЭС на адну краiну прыходзiцца па адной камiсii — па прававых пытаннях, па эканамiчнай палiтыцы, па мытнаму рэгуляванню i пагранiчнай палiтыцы, па гандлёвай палiтыцы i мiжнароднаму супрацоўнiцтву, па сацыяльнай палiтыцы). Шостая камiсiя, пад старшынствам парламента Узбекiстана, будзе спецыялiзавацца на аграпрамысловай палiтыцы, прыродакарыстаннi i экалогii.

Бюро МПА ЕўрАзЭС разгледзела праект Канцэпцыi ўзгодненай сацыяльнай палiтыкi дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС. Яе мэта — каардынацыя накiрункаў сацыяльнага развiцця, вырашэнне актуальных сацыяльна-эканамiчных праблем, стварэнне метадалагiчнай асновы каардынацыi i iнтэграцыi, манiторынг рэалiзацыi сацыяльнай палiтыкi i прагназаванне наступстваў сацыяльных рэформаў. Таксама былi разгледжаны Прапановы па унiфiкацыi заканадаўчых актаў дзяржаў — членаў ЕўрАзЭС па пытаннях прызнання i эквiвалентнасцi дакументаў аб адукацыi, а таксама Палажэннi аб рабочай групе МПА ЕўрАзЭС па распрацоўцы праекта Асноў заканадаўства ЕўрАзЭС.

У другой палове дня адбылося сёмае пленарнае пасяджэнне МПА ЕўрАзЭС.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ўчора завяршыла сваю працу Мiжпарламенцкая Асамблея Еўразiйскай эканамiчнай супольнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика