Беларусь зацiкаўлена ў прыходзе капiталу Знешгандальбанка
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзiдэнтам — старшынёй праўлення расiйскага ААТ «Знешгандальбанк» (Расiя) Андрэем Косцiным.
«Увогуле, жаданне банкаў, у тым лiку i замежных, працаваць у Беларусi вялiкае», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Аднак, паводле яго слоў, «хацелася б працаваць са сваiмi». Прэзiдэнт Беларусi адобрыў намер ААТ «Знешгандальбанк» (Расiя) набыць кантрольны пакет аднаго з беларускiх банкаў i пачаць дзейнасць у якасцi Знешгандальбанка Беларусi, паведамiў журналiстам прэзiдэнт Андрэй Косцiн па вынiках сустрэчы з кiраўнiком беларускай дзяржавы. Ён таксама дадаў, што на сустрэчы размова iшла аб сацыяльнай адказнасцi бiзнэсу. У прыватнасцi, абмеркаваны праграмы ў галiне спорту, культуры i сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва, якiя банк таксама мае намер рэалiзоўваць у Беларусi. ААТ «Знешгандальбанк» мае намер заснаваць Кубак па спартыўнай гiмнастыцы, у якiм быў бы карысны i эфектыўны ўдзел спартсменаў з Беларусi, Расii i Украiны. З такой iнфармацыяй i прапановай выступiў на сустрэчы з прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам прэзiдэнт — старшыня праўлення ААТ «Знешгандальбанк» Андрэй Косцiн, якi нядаўна ўзначалiў федэрацыю спартыўнай гiмнастыкi Расii. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзiдэнтам — старшынёй праўлення расiйскага ААТ «Знешгандальбанк» (Ра |
|