21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пракуроры супраць крыўдзiцеляў дзяцей

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкола ДЗЯБЁЛА

У Мiнску на Каардынацыйнай нарадзе генеральных пракурораў краiн СНД падпiсана пагадненне аб абароне правоў i iнтарэсаў непаўналетнiх

Злачыннасць не ведае нi геаграфiчных, нi этычных, нi маральных, а падчас i ўзроставых межаў. Пасля распаду СССР лiтаральна ва ўсiх постсавецкiх краiнах дзецi нярэдка становяцца ахвярамi злачынстваў. Вельмi часта ўшчымляюцца правы маленькiх грамадзян. Пра актуальнасць праблемы абароны правоў i законных iнтарэсаў непаўналетнiх яскрава сведчыць той факт, што яна абмяркоўвалася на чарговым пасяджэннi Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў — удзельнiц СНД.

Больш таго, удзельнiкi самiта генпракурораў падпiсалi спецыяльнае пагадненне, бо, паводле слоў Генеральнага пракурора Расii Уладзiмiра Усцiнава, гэтая праблема актуальная для ўсiх без выключэння краiн Садружнасцi. Кiраўнiк расiйскай пракуратуры падкрэслiў, што «пытаннi, якiя абмяркоўвалiся на нарадзе, датычацца недапушчэння любога насiлля над непаўналетнiмi».

Пра тое, што эфектыўна змагацца з крыўдзiцелямi дзяцей можна толькi супольна, лепш за ўсё сведчаць канкрэтныя справы. Напрыклад, беларускiя пракуроры з дапамогай расiйскiх, а таксама амерыканскiх праваахоўных органаў вывелi на чыстую ваду добра арганiзаваную транснацыянальную злачынную групоўку, якая займалася вырабам i распаўсюджваннем у Iнтэрнэце дзiцячай парнаграфii. Маецца на ўвазе мiнская крымiнальная групоўка пад назвай «пасялковыя». Першымi выйшлi на след беларускiх порнадзялкоў амерыканцы. Яшчэ на пачатку 2002 года служба бяспекi Visa International высветлiла, што асобныя клiенты гэтай плацежнай сiстэмы маюць доступ да сайтаў, на якiх публiкуюцца дзiцячыя порна- здымкi. «Нiтачка» пацягнулася ў Беларусь i Расiю. У хуткiм часе ў поле зроку праваахоўных органаў нашай краiны апынулася расiйская плацежная сiстэма «КiберПлат», што належала банку «Плацiна». Сумеснымi намаганнямi гэты канал перакачкi грошай з кiшэняў багатых амерыканцаў у кашалькi вытворцаў дзiцячай парнаграфii быў перакрыты. Аднак i зусiм несвятое месца доўга не пуставала. Пасля скандалу з «КiберПлатам» цэнтр порнаiндустрыi перамясцiўся ў Беларусь пад крыло «пасялковай» крымiнальнай групоўкi.

Як высветлiлася падчас расследавання, у альянсе з бандытамi зноў былi задзейнiчаны расiйскiя фiнансавыя структуры. У прыватнасцi, у матэрыялах гэтай крымiнальнай справы фiгуруе расiйская кампанiя «Альфа-Пей», якая мела дагавор аб супрацоўнiцтве з «Альфа-банкам». Толькi за тры месяцы работы бiлiнгавай кампанii «порнадзялкi» правялi праз «Альфа-банк» больш за 1 мiльён 771 тысячу долараў. Колькi грошай насамрэч зарабiлi на дзецях вытворцы парнаграфii i iх салiдныя памагатыя, дакладна невядома. «Пасялковы» цэх порнаiндустрыi дзейнiчаў пад Мiнскам амаль паўтары гады.

Зрэшты адзiн з арганiзатараў порнабiзнэсу Андрэй Рубацкi здолеў уцячы ад беларускага правасуддзя. Паводле некаторых звестак, зараз ён хаваецца ў Расii i нават не кiнуў свайго злачыннага занятку, стварыў у Санкт-Пецярбургу студыю дзiцячага порна.

Так што праваахоўным органам РФ яшчэ неабходна давесцi гэтую крымiнальную справу да лагiчнага канца. I ў гэтым плане для прадстаўнiкоў расiйскай пракуратуры быў вельмi карысны абмен вопытам з беларускiмi калегамi, якiя паспяхова змагаюцца порнабiзнэсам.

Увогуле, як паведамiў Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, у Мiнску кiраўнiкi пракуратур краiн СНД папрацавалi вельмi плённа. На пракурорскiм самiце было разгледжана 14 пытанняў, падпiсана 2 пагадненнi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску на Каардынацыйнай нарадзе генеральных пракурораў краiн СНД падпiсана пагадненне аб абароне правоў i iнтарэсаў непаўналетнiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика