21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Трэба ў поўную сiлу гаварыць i пра беларускi рубель...»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

А на мой погляд...

Як беларусы рэагуюць на плануемае ўвядзенне забароны для чыноўнiкаў Расii агучваць паказчыкi ў замежнай валюце?

На гэтым тыднi дэпутаты Дзяржаўнай думы Расii ў першым чытаннi адобрылi законапраект, якi забараняе членам расiйскага ўрада ў публiчных выступленнях (у тым лiку ў СМI) выражаць у замежнай валюце звесткi пра кошт тавараў, работ, паслуг, пра паказчыкi бюджэтаў усiх узроўняў, пра дзяржаўны i мунiцыпальны доўг. Выступаючы ў Дзярждуме, дэпутат Уладзiмiр Жырыноўскi заявiў, што, абараняючы рубель, расiйскiя парламентарыi «абараняюць сваю краiну». Пры гэтым, на думку палiтыка, «тыя чыноўнiкi i палiтыкi, якiя гавораць «долар» — антыпатрыёты»...

Як у Беларусi ацэньваюць iнiцыятыву расiйскiх парламентарыяў? Цi паспрыяе прапануемая забарона павышэнню прэстыжу расiйскага рубля? Цi актуальна такая праблема для сённяшняй Беларусi?.. З гэтымi пытаннямi карэспандэнт «Звязды» звярнуўся да беларускiх парламентарыяў i работнiкаў банкаў нашай краiны.

Вольга АБРАМАВА, член Камiсii па заканадаўству i судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнiкоў:

— У Беларусi карэктным выразам (якi ўжываецца, па меншай меры, на дзяржаўным узроўнi) у апошнiя гады з’яўляецца наступны: «у суме, якая эквiвалентна...» I далей называецца сума ў найбольш распаўсюджанай заходняй валюце — у доларах. Гэта прыйшло з тых часоў, калi ў Беларусi iснавала значная iнфляцыя i было прасцей зрабiць пераразлiк у долары, каб можна было адэкватна ацэньваць кошт нечага.

А падзеi ў Расii — гэта натуральная падрыхтоўка да пераходу на канвертаваны рубель. Да гэтага рыхтуюць грамадскую думку. I прасцей за ўсё зрабiць гэта на ўзроўнi «вярхоў» — абавязаць з дапамогай заканадаўства элiту прыняць гэтыя правiлы. Калi ж правiлы прымае элiта, то такiя паводзiны пачынаюць дастаткова хутка тыражавацца i паступова даходзяць да ўзроўню масавага спажывання. I гэта нармальны ход. А ў Беларусi ў такiм ходзе неабходнасцi няма...

Сяргей ВЕРАШЧАК, прэс-сакратар ААБ «Беларусбанк»:

— Я станоўча ацэньваю такi крок расiйскiх дэпутатаў. Думаю, гэта станоўча паўплывае на сiтуацыю з умацаваннем расiйскага рубля. Яго ўмацаванне, у сваю чаргу, станоўча адаб’ецца на сiтуацыi ў Беларусi. Бо Расiя з’яўляецца нашым суседам i нашым асноўным эканамiчным партнёрам...

Дарэчы, у Расiйскай iмперыi расiйскi рубель быў вельмi моцным. У тыя часы ён быў паважаным ва ўсiм свеце. I Расii трэба вяртацца да гэтага... Ужо ў наш час пазiцыi расiйскага рубля пацярпелi ў вынiку дэфолту канца 1990-х. Аднак зараз у суседняй краiне прымаюцца меры па выпраўленню сiтуацыi з рублём. Сярод такiх мераў, дарэчы, i стварэнне газавай i нафтавай бiржаў. Бо дзiўна, калi сыравiнная краiна гандлюе сыравiнай на бiржах iншых дзяржаў...

Што датычыцца абмежавання на выкарыстанне абазначэння цэн у замежнай валюце ў Беларусi, то, магчыма, у нас ўжо наспявае сiтуацыя для прыняцця такога рашэння.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў:

— Мяркую, што дэпутаты Дзярждумы лiчаць, што такiм крокам змогуць умацаваць курс расiйскага рубля. Аднак курс рубля ўмацоўваецца развiццём эканомiкi, а не ўсталяваннем забарон на выкарыстанне пераводу цаны тавару ў iншую грашовую адзiнку...

Што датычыцца нашай краiны, то хочам мы гэтага цi не, але кошт пэўных тавараў мы будзем вымушаны пераводзiць ва ўмоўныя адзiнкi. Бо Беларусь знаходзiцца ў цэнтры Еўропы i надзвычай вялiкi паток тавараў iдзе праз нас у розныя бакi... Калi б мы былi нейкай замкнёнай дзяржавай, то можна было сказаць, што мы будзем выкарыстоўваць толькi выраз «беларускi рубель», а слоў «еўра» цi «долар» выкарыстоўваць не будзем.

Хоць калi б у Беларусi ўсе чыноўнiкi, кiраўнiкi арганiзацый i прадпрыемстваў выражалi кошт тавараў толькi ў беларускiх рублях, то гэта было б маральным падмацаваннем беларускага рубля...

Анатоль ПАЎЛОВIЧ, старшыня Камiсii па прамысловасцi, палiўна-энергетычнаму комплексу, транспарту, сувязi i прадпрымальнiцтву Палаты прадстаўнiкоў:

— Падставай для дзеянняў расiян з’яўляецца тое, што ў Расii iснуе стабiльная валюта. I гэтая стабiльнасць — падстава гаварыць пра рубель у поўную сiлу...

Трэба ў поўную сiлу гаварыць i пра беларускi рубель. Напрыклад, наша камiсiя разглядала праект Закона «Аб падтрымцы малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва». I там ёсць крытэрыi аднясення суб’ектаў прадпрымальнiцтва да малых, сярэднiх, мiкраарганiзацый. Адным з крытэрыяў гэтага аднясення з’яўляецца аб’ём выручкi. I паколькi беларускi рубель сёння — гэта стабiльная валюта, то мы будзем прапаноўваць у законе вызначаць выручку ў беларускiх рублях... Нiхто не адмаўляе, што еўра i долар — гэта вядомыя грашовыя адзiнкi, але ёсць i свая, да якой трэба адносiцца больш паважлiва.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як беларусы рэагуюць на плануемае ўвядзенне забароны для чыноўнiкаў Расii агучваць паказчыкi ў замежнай валюце?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика