21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генеральны дырэктар КУП «Брэстаблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА:

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Дарожнiкi не павiнны застацца ўбаку ад рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi»

Падчас нядаўняй рабочай паездкi па Магiлёўскай вобласцi прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз засяродзiў увагу на важнасцi рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. «Трэба стварыць нармальныя ўмовы для жыцця людзей на вёсцы, i яны самi прыедуць сюды працаваць», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Сярод таго, што iстотна ўплывае на якасць жыцця, тым больш на вёсцы, дарога — на адным з першых месцаў. Без дарогi сюды нi хлеб, нi пошту не давязуць, па заасфальтаванай, добраўпарадкаванай вулiцы людзям куды прасцей дабiрацца да работы, наведваць вечарам той жа клуб, дзяцей у школу адпраўляць... Таму натуральна, што ў рэалiзацыi праграмы адраджэння i развiцця вёскi самы непасрэдны ўдзел бяруць дарожнiкi. На Брэстчыне — гэта камунальнае унiтарнае прадпрыемства «Брэстаблдарбуд». З iх работай па рэалiзацыi гэтай важнай задачы мы сёння i знаёмiм нашых чытачоў.

Слова кiраўнiку




Сёння на першы план выходзiць задача па рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi, — адзначае генеральны дырэктар КУП «Брэст- аблдарбуд» Пётр СКАРАБАГАЦЬКА.

— Аптымальна з ёй справiцца можна толькi ўсiм разам — талакой, як спрадвеку было на Беларусi. Таму ўбаку не павiнен застацца нiхто. А тым больш — дарожнiкi. Калi няма добрага пад’езду да населенага пункта, добрага праезду праз яго, калi населены пункт не звязаны добрай дарогай з аграгарадком, а сам аграгарадок не добраўпарадкаваны, то аб рэформах на вёсцы, аб сапраўдным паляпшэннi жыцця, аб павышэннi сацыяльнага статуса населенага пункта нават гаварыць не даводзiцца. Разуменне гэтага сёння ёсць ва ўсiх. Таму большую частку свайго фiнансавання i сiл мясцовыя дарожнiкi Брэстчыны накiравалi на вырашэнне задачы, пастаўленай перад намi прэзiдэнтам. I ў нас ёсць цвёрдая ўпэўненасць, што мы з гэтай задачай справiмся. Прывяду некалькi лiчбаў. На мясцовыя дарогi Брэсцкай вобласцi — iх рамонт, утрыманне — прадугледжана 48,2 млрд рублёў. А ўжо з гэтай сумы на выкананне Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi мы накiроўваем 35 млрд 700 млн рублёў. Гэта абгрунтавана аб’ёмамi работ, якiя давядзецца выканаць. Так, калi летась «Брэстаблдарбуд» добраўпарадкаваў 19 аграгарадкоў вобласцi, то сёлета мы будзем працаваць ужо ў 39 аграгарадках. Гэта значыць, што ў два разы трэба ўзмацнiць нашы вытворчыя намаганнi, удвая ўзняць актыўнасць нашых работнiкаў, удвая павысiць эфектыўнасць работы тэхнiкi, падвоенай колькасцю будматэрыялаў i матрэсурсаў забяспечыць нашы фiлiялы... Натуральна, такi скачок лёгка не дасца. Але мы бачым шляхi вырашэння пастаўленай задачы, i нiякай панiкi ў нас няма. У многiм дзякуючы i губернатару Брэстчыны Канстанцiну Сумару, якi справядлiва ацэньвае нашу работу, i, дзе трэба, дапамагае.

— Нягледзячы на такiя сур’ёзныя задачы па рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi з дарожнiкаў нiхто не здымае i iх непасрэдных абавязкаў: утрыманне i рамонт сеткi мясцовых дарог...

— Сапраўды так. На ўтрыманне i рамонт 8 тысяч кіламетраў аўтамабiльных дарог, якiя звязваюць 2200 населеных пунктаў, намi будзе накiравана 12,5 млрд рублёў (48,2-35,7 млрд). Канешне, гэтага недастаткова. У першую чаргу з-за таго, што 70 працэнтаў нашых дарог выпрацавалi свой тэхнiчны рэсурс. Каля 500 км дарог маюць грунтовае пакрыццё. Як правiла, яны звязваюць невялiчкiя вёсачкi, дзе пражываюць ад 1 да 20 жыхароў. Але, як правiльна гаворыць прэзiдэнт, гэта таксама нашы людзi, i яны, як i ўсе iншыя, маюць права на забеспячэнне круглагадовага праезду да сваiх населеных пунктаў. У любое надвор’е туды павiнен дайсцi транспарт, аўталаўка, пошта... Грунтовыя дарогi ўжо не адказваюць патрабаванням сённяшняга дня. Мы хочам i можам перавесцi iх у дарогi з гравiйным пакрыццём. Аднак фiнансаў на гэта пакуль не стае.

— Як увогуле забяспечваецца круглагадовы праезд да населеных пунктаў Брэстчыны?

— Адзначу, што зiма прайшла без iстотных заўваг. Выпадкаў, калi транспарт не дайшоў да той цi iншай вёскi з-за дрэннага надвор’я, у нас не было. У любы дзень тыдня i любы час сутак неадкладна паднiмалiся людзi i тэхнiка, i дарогi расчышчалiся. Важна i тое, што дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне нездавальняючага стану дарог летась на мясцовай сетцы Брэстчыны не было.

— Калi вярнуцца да праграмы адраджэння вёскi... Як вядзецца яе рэалiзацыя? З якiмi цяжкасцямi даводзiцца сутыкацца дарожнiкам?

— Усе паказчыкi, прадугледжаныя праграмай адраджэння i развiцця вёскi, за першы квартал гэтага года мы выканалi ў поўным аб’ёме. Засвоена 8,8 млрд рублёў пры планавым заданнi 7,9 млрд, што складае 111,5 працэнта да плана. Па ўтрыманню сеткi мясцовых дарог выканалi работ на 5,8 млрд рублёў, што складае 101,6 працэнта да прадугледжанага праграмай аб’ёму. Бягучым рамонтам уведзена ў эксплуатацыю 42 кiламетры дарог пры заданнi 14 кiламетраў, што складае 298,6 працэнта да плана. Па ўпарадкаванню пад’ездаў ад райцэнтраў да аграгарадкоў, дзе размешчаны сельскiя саветы дэпутатаў, заданне выканалi на 153,4 працэнта i засвоiлi 504,2 млн рублёў. Па ўпарадкаванню пад’ездаў ад аграгарадкоў да цэнтральных сядзiб сельгаспрадпрыемстваў выканана работ на 259, 4 млн рублёў, што склала 124,3 працэнта праграмы першага квартала. Па ўпарадкаванню праездаў, якiя праходзяць па тэрыторыi аграгарадкоў, засвоена 156 млн рублёў, або 197,4 працэнта. Па ўпарадкаванню пад’ездаў ад аграгарадкоў да сельскiх населеных пунктаў пры заданнi 1,5 млрд рублёў засвоена 2,1 млрд рублёў, што склала 133 працэнты да плана.

Вы ведаеце, калi агучваеш сур’ёзныя лiчбы i сцвярджаеш, што дарожнiкi з пастаўленымi задачамi справяцца, у некага можа скласцiся памылковае ўражанне, быццам у нас усё вырашана i нiякiх праблем няма. Гэта далёка не так. Задача забяспечыць праезд ад райцэнтра да аграгарадка, транзiтны праезд па самому аграгарадку, праезд ад аграгарадка да населеных пунктаў, ад населеных пунктаў, дзе ёсць сельсавет да аграгарадка, будзе вырашана. Аднак вельмi i вельмi праблематычна зняць, напрыклад, праблему добраўпарадкавання вулiц у самiм аграгарадку. Далёка не ўсе яны будуць «закатаныя ў асфальт». Нават на той мiнiмум, якi будзе выкананы, трацяцца велiзарныя сродкi. А больш нам нiхто не выдзелiць. Часткова дапамогуць палепшыць сiтуацыю фiнансавыя сродкi, выдаткаваныя з рэспублiканскага дарожнага фонду Мiнсельгасхарчу. 24,8 млрд рублёў у Брэсцкай вобласцi будуць засвоены на асфальтаваннi вулiц у аграгарадках, асфальтаваннi зернетакоў, фермаў, пад’ездаў да iх. Думаю, што «Брэстаблдарбуду» ўдасца паспяхова паўдзельнiчаць у тэндарах, i большасць гэтых сродкаў нашы фiлiялы будуць засвойваць у якасцi падрадчыкаў. У якасцi заказчыкаў работ на гэтых аб’ектах выступяць упраўленнi капiтальнага будаўнiцтва райвыканкамаў.

Яшчэ адна складанасць звязана з ростам аб’ёмаў работ, iх матэрыяльным забеспячэннем. Для паспяховага вырашэння пастаўленых задач нам спатрэбяцца дадатковыя аб’ёмы шчэбеню i бiтуму. Адпаведныя дагаворы заключаны. Спадзяёмся таксама на дапамогу заказчыкаў работ. Думаю, гэта праблема будзе вырашацца, хоць на сёння яна вельмi вострая.

Увогуле мы, мясцовыя дарожнiкi, успрымаем праграму адраджэння вёскi вельмi станоўча яшчэ i таму, што ў добраўпарадкаваных аграгарадках наша праца навiдавоку. Прыходзь, глядзi, ацэньвай. А вось паўсядзённая наша работа на сетцы дарог вобласцi, якая часта нават больш аб’ёмная, складаная i значная, заўважная не заўсёды. Можна сказаць, дарога як здароўе: калi добрая, яе не заўважаеш...

Нехта можа падумаць, маўляў, што там тая мясцовая дарога... Але жыццё канцэнтруецца далёка не толькi вакол «алiмпiйкi». Там яно праносiцца транзiтам. Сапраўдная ж Беларусь, яе каранi — якраз у гэтых вёсачках, мястэчках i райцэнтрах, што звязваюць нашы дарогi. Менавiта там фармiруецца сацыяльны настрой людзей, ацэнка дзеянняў выканаўчай улады. Таму пра глыбiнку забывацца нельга нi ў якiм разе. I ў нашай дзяржаве чалавека працы заўсёды ставяць на першае месца.

— Пётр Андрэевiч, цi прадугледжвае значны рост аб’ёмаў работ павелiчэнне колькасцi работнiкаў прадпрыемства?

— Мы будзем набiраць сезонных рабочых, як робiм гэта штогод. Гаварыць пра значнае павелiчэнне калектыву «Брэстаблдарбуда» не даводзiцца — самi разумееце: рыдлёўкай шмат не напрацуеш. Сёння трэба арганiзоўваць работу сучаснымi машынамi i механiзмамi. А для гэтага патрэбны спецыялiсты.

— Адсюль вынiкае пытанне: як складваюцца справы з забяспечанасцю дарожнiкаў тэхнiкай, цi адбываецца яе абнаўленне?

— Мы арыентуем нашы ДРБУ перш за ўсё на самастойны заробак грошай. Частку прыбытку, якi застаецца ў распараджэннi прадпрыемства, яно можа накiраваць на абнаўленне тэхнiкi. Да таго ж нашы фiлiялы ў гэтых мэтах iмкнуцца максiмальна выкарыстоўваць амартызацыйную крынiцу. Такi падыход дазваляе пераламаць утрыманскую псiхалогiю i мае вялiкi сацыяльны, арганiзуючы, i мабiлiзацыйны аспект. Пагадзiцеся, прыемна працаваць на новым сучасным асфальтаўкладчыку цi грэйдэры, ды яшчэ заробленым сiламi свайго калектыву. Стаўленне да такой тэхнiкi зусiм iншае. Людзi бачаць, што можна самiм зарабiць на патрэбную тэхнiку, што многае на iх прадпрыемстве залежыць асабiста ад iх, ад iх працы...

— Па працы i аплата?

— Абсалютна правiльна. Заробкi ў нас розныя, у залежнасцi ад асабiстага ўкладу. Але ёсць i рашэнне аблвыканкама, якое даводзiць графiк выплаты заработнай платы памесяцова. Гэта заданне ў нас перавыконваецца на 15—20 працэнтаў. Лiчу, што мы выйдзем на памер сярэдняй зарплаты па прадпрыемству, вызначаны кiраўнiцтвам краiны на канец года.

— Дзякуй за гутарку, i, працоўных поспехаў Вам i вашаму калектыву!

***

Каб убачыць рэалiзацыю планаў на месцы, за сухiмi лiчбамi разгледзець нялёгкую працу людзей, наш журналiсцкi «дэсант» у суправаджэннi намеснiка генеральнага дырэктара Васiля Кунасюка накiраваўся ў Iванава i Драгiчын. Па дарозе закранулi тэму абнаўлення тэхнiкi. Як высветлiлася, выпуск многiх машын i механiзмаў для дарожных работ засвоены прадпрыемствамi рэспублiкi. Пра асобную тэхнiку з маркамi «Амкадор», «БелАЗ», «Магiлёўтрансмаш», «Белдар- тэхнiка» ў дарожнiкаў добрыя водгукi. Хапае i нараканняў, але падчас закупак перавага аддаецца ўсё ж такi айчынным вытворцам. Iншая справа, што вытворчасць некаторых машын, напрыклад, асфальтаўкладчыкаў, у Беларусi не разглядаецца нават у блiжэйшай перспектыве. У такiх выпадках даводзiцца звяртацца да замежных брэндаў. Канкурэнцыю славутым заходнееўрапейскiм вытворцам складаюць расiяне i ўкраiнцы. Праўда, перш за ўсё па цане. Якасцю, на жаль, суседзi часта ахвяруюць. Аднак, калi еўрапейскiя ўзоры на галаву вышэй прадукцыi братоў-славян, а па цане адрознiваюцца нязначна, тэндарная камiсiя можа прыняць i рашэнне на карысць якасцi.

— Васiль Сцяпанавiч, як на прадпрыемстве вырашаецца пытанне падбору i падрыхтоўкi кадраў? Цi часта да вас прыходзяць маладыя спецыялiсты?

— Што датычыцца маладых спецыялiстаў, то тут мы прытрымлiваемся рэкамендацыi дэпартамента: кожны фiлiял кожнага прадпрыемства павiнен прыняць на работу аднаго маладога спецыялiста за год. Такiм чынам павiнна забяспечвацца абнаўленне i пераемнасць спецыялiстаў у галiне.

Так, у 2005 годзе на прадпрыемствы пасля заканчэння ВНУ i каледжаў прыйшлi працаваць 19 маладых спецыялiстаў. Працягваюць сваё навучанне завочна ў ВНУ i тэхнiкумах 54 чалавекi, якiя ў далейшым змогуць працаваць на нашых прадпрыемствах. На жаль, якасць падрыхтоўкi маладых спецыялiстаў нас радуе не часта. Даводзiцца давучваць на месцы.

Зусiм iншыя водгукi аб падрыхтоўцы ў дзяржаўным вучэбным цэнтры «Белдарбуд». Там у якасцi выкладчыкаў прыцягваюць дарожнiкаў-практыкаў. Вынiк атрымлiваецца адпаведны. У цэнтры праходзяць навучанне кiраўнiкi, спецыялiсты i рабочыя нашага прадпрыемства. Летась вучобу завяршылi там 201 чалавек. З iх 68 рабочых, 133 спецыялiсты. Сумежныя прафесii засвоiлi 26 рабочых, падрыхтавана 8 чалавек, перападрыхтавана — 31. 14 кiраўнiкоў нашых прадпрыемстваў прайшлi стажыроўку ў Германii па планах цэнтра «Белдарбуд».

Начальнiк ДРБУ-177 Вiктар Жытковiч:

«ПАРАДАК ПАВІНЕН БЫЦЬ І НА ЗЯМЛІ, І Ў СПРАВАХ»

Гаворачы шчыра, добраўпарадкаванню вытворчай базы, канторы i прылеглай да яе тэрыторыi драгiчынскiх дарожнiкаў пазайздросцiлi б i ў сталiцы. У вытворчых памяшканнях чыста i светла, побач гардэроб з асабiстымi шафамi, пакой для прыняцця ежы, пакой для адпачынку i нават саўна. Еўрарамонтам можа пахвалiцца не толькi кабiнет начальнiка, але i ўсё памяшканне ўпраўлення (як знутры, так i звонку). Бухгалтэрыя i вытворча-тэхнiчны аддзел хутка абзавядуцца кандыцыянерамi. Прылеглая тэрыторыя з кветнiкамi i альпiйскiмi горкамi, вырашчанымi рукамi самiх дарожнiкаў, дакладней, прыгожых прадстаўнiц прафесii, проста не дазваляе вачэй адвесцi. А ў хуткiм часе тут з’явiцца... фантан!

Такая сапраўды велiзарная праца, праведзеная па ўласнай iнiцыятыве i за кошт прыбытку прадпрыемства, не засталася незаўважанай i была адзначана дыпломам пераможцы традыцыйнага для «Брэстаблдарбуда» агляду-конкурсу на добраўпарадкаванне вытворчай базы за 2005 год. Маральнае заахвочванне было падмацавана i матэрыяльна: калектыву перададзены новы пасажырскi мiкрааўтобус «ГАЗель».

— Iмкнулiся людзям стварыць нармальныя ўмовы для працы i адпачынку, — расказаў начальнiк Дарагiчынскага ДРБУ Вiктар ЖЫТКОВIЧ. — Мяркуючы па водгуках, атрымалася няблага. Раней асобныя нашы работнiкi ўсё палякам зайздросцiлi: маўляў, у iх умовы працы такiя добрыя, а зарплаты такiя вялiкiя... Сёння ўсё iстотна змянiлася. I ўмовы ў нас не горшыя, а дзесьцi i нават лепшыя, i той, хто добра працуе, добра i зарабляе. Часта не горш, чым у тых жа заходнiх суседзяў.

Ад навядзення парадку i добраўпарадкавання памяшканняў дарожнiкi здолелi атрымаць эканамiчны эфект. Дзякуючы абшыўцы будынкаў сайдынгам, замены звычайных вокнаў на шклопакеты, эканомiя на ацяпленнi ў халодны перыяд склала 20 працэнтаў. Праз 5 гадоў рамонт акупiцца...

Значныя сродкi дарожнiкi ўкладваюць i ў папулярызацыю здаровага ладу жыцця, а значыць — у здароўе сваiх работнiкаў. Хутка будуць пабудаваны валейбольная пляцоўка i нават тэнiсны корт.

— Наш калектыў удзельнiчае ва ўсiх спаборнiцтвах, якiя праводзiць раён, выходзiць i на абласны ўзровень, — адзначыў Вiктар Iосiфавiч. — Ёсць i дасягненнi. Кубкаў, iншых узнагарод назапасiлася столькi, што зараз плануем для iх спецыяльную шафу са шкла побач з прыёмнай паставiць. Натуральна, за ўдзел у спаборнiцтвах, заваяваныя ўзнагароды работнiкi заахвочваюцца матэрыяльна. Таму ўсё больш нашых дарожнiкаў аддаюць перавагу не спiртному, а спорту. I здароўя дабавiцца, i жонку «незапланаваным» тортам цi кветкамi парадаваць можна.

Вельмi важна, што ўсе гэтыя захапленнi драгiчынцаў не адцягнулi iх увагу i сiлы ад асноўных задач.

Летась аб’ёмы работ ДРБУ-177 у параўнаннi з 2001 годам выраслi ў 3,8 раза. Было засвоена больш за 5 млрд рублёў. Значная частка прыбыткаў укладваецца ў развiццё базы, набыццё тэхнiкi ў лiзiнг. Сваiх аб’ёмаў работ хапае не заўсёды, таму, каб захаваць калектыў, мець добры прыбытак, а значыць, i магчымасць развiвацца, драгiчынцы актыўна працуюць па дагаворах-падрадах. У 2005 годзе яны склалi 35 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. Работу знаходзiлi не толькi ў сваiм раёне: працавалi на добраўпарадкаваннi Лунiнца, асфальтавалi i добраўпарадкавалi аўтазаправачныя станцыi ў Пружанах, Бярозе... Заказчыкаў задавальняюць якасць i тэрмiны работ драгiчынцаў. Таму з многiмi прадпрыемствамi дарожнiкi супрацоўнiчаюць на пастаяннай аснове.

Сёлета ДРБУ-177 будзе працаваць на добраўпарадкаваннi трох аграгарадкоў. Фронт работ на мясцовасцi ўжо ацанiлi, з чэрвеня пачнуцца будаўнiчыя работы.

— Увогуле, сiтуацыя ў дарожнай галiне за апошнi час значна палепшылася, — лiчыць Вiктар Жытковiч. — I фiнансаванне больш стабiльнае, i ўсё больш кiламетраў дарог мы рамантуем, i новыя, прагрэсiўныя тэхналогii сталi нам даступныя...

Сёлета, напрыклад, ёсць задума ўкаранiць тэхналогiю прыгатавання халодных сумесяў на бiтумнай эмульсii i фасоўкi iх у пакеты. Мы зможам такiя сумесi як прадаваць, так i самi выкарыстоўваць для ямачнага рамонту ў першым квартале пры тэмпературы да мiнус 10 градусаў.

Начальнiк ДРБУ-139 Уладзiмiр Пажывiлка:

«ЗАДАЧА СКЛАДАНАЯ, АЛЕ ВЫКАНАЛЬНАЯ»

Iванаўскаму ДРБУ сёлета дасталася адна з самых складаных задач: добраўпарадкаваць адразу пяць аграгарадкоў. Такой нагрузкi больш няма нi на адзiн з фiлiялаў. Нашу натуральную насцярогу — маўляў, а цi справяцца? — генеральны дырэктар «Брэстаблдарбуд» Пётр Скарабагацька не падзялiў:

— Павiнны. Прадпрыемства адно з лепшых. Ды i ў адрас яго начальнiка Уладзiмiра Пажывiлкi магу сказаць толькi самыя добрыя словы. Дарэчы, па вынiках працы за 2005 год ён прызнаны лепшым кiраўнiком сярод начальнiкаў ДРБУ...

Так склалася, што асфальтабетонны завод у Iванаўскiм раёне толькi адзiн i належыць ён мясцовым дарожнiкам. Так што iм, як кажуць, сам Бог загадаў актыўна паўдзельнiчаць у рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi. I гэта пры тым, што на 2006 год у iванаўцаў свая праграма работ складае каля 5 млрд рублёў. Аднаго асфальту трэба пакласцi амаль 30 тысяч тон. Аграгарадкi дабавяць укладку яшчэ як мiнiмум 10 тысяч тон асфальту...

— Задача вельмi складаная, — пагаджаецца Уладзiмiр Сцяпанавiч. — Аднак выканальная. Пры рытмiчнай пастаўцы матэрыялаў пры неабходнасцi зможам арганiзаваць работу i ў дзве змены.

Плённая праца i добры прыбытак, атрыманы летась, калi было засвоена 4,5 млрд рублёў, i разумнае выкарыстанне амартызацыйнага фонду дазволiлi iванаўскiм дарожнiкам iстотна абнавiць парк тэхнiкi. Ды i астатняя тэхнiка па магчымасцi падтрымлiваецца ў добрым стане.

— Ад тэхнiкi, яе якасцi сёння залежыць уся наша работа, канкурэнтаздольнасць прадпрыемства, — адзначае Уладзiмiр Сцяпанавiч. — Таму курс тут нязменны.

Штаты ў ДРБУ-139 даволi сцiслыя. Зараз склалася сiтуацыя, калi на аднаго механiзатара прыпадае па дзве-тры адзiнкi тэхнiкi. Таму, у сувязi з павышаным аб’ёмам работ — разам з аграгарадкамi каля 8 млрд рублёў — сёлета iванаўцы плануюць прыняць на работу дадаткова пяць спецыялiстаў. Не абыдзецца i без набору сезонных рабочых. Балазе, жадаючых апрануць ярка-жоўтую форму аблдарбуда хоць адбаўляй. Цэлыя чэргi выстройваюцца. Прычына таму — стабiльная работа i вельмi прыстойная нават не па раённых мерках сярэдняя зарплата. Натуральна, пра бягучасць кадраў i гаварыць не даводзiцца. Людзi трымаюцца за свае месцы. Адсюль i дысцыплiна, i прадукцыйнасць працы, i якасць. Ды i свой iмiдж сярод мясцовага насельнiцтва дарожнiкi значна ўзнялi. Сёння ўжо смела можна гаварыць аб прэстыжнасцi прафесii.

Алена ДАЎЖАНОК, Сяргей ПРОТАС, Аляксей СУПРУН (фота).



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дарожнiкi не павiнны застацца ўбаку ад рэалiзацыi праграмы адраджэння вёскi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика