Уiк-энд у беларускiх традыцыях
Вiкторыя ЗАХАРАВА
«Край беларускi, край самабытны» — свята з такой назвай праводзяць сёння БДПУ iмя М. Танка, Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i побыту i адмiнiстрацыя Маскоўскага раёна сталiцы.
А 13-й гадзiне ў музеi народнай архiтэктуры i побыту пачнуцца канцэртныя выступленнi фальклорных калектываў «Жывiца», «Ярыца», «Рэй» i iншых. У праграме таксама гульнявыя праграмы, конкурсы i забавы ў беларускiх народных традыцыях, арганiзаваныя па прынцыпу майстар-класаў. Акрамя таго, на дзвюх тэатралiзаваных iнтэрактыўных пляцоўках можна будзе пазнаёмiцца з народным гумарам i даведацца пра свой далейшы лёс з дапамогай «варажбы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Край беларускi, край самабытны» — свята з такой назвай праводзяць сёння БДПУ iмя М. Танка, Беларускi дзяржаўны музей народнай архiтэктуры i побыту i |
|