Падазроны груз
Iлона IВАНОВА
Супрацоўнiкi Магiлёўскай мытнi разам з памежнiкамi затрымалi буйны груз расiйскiх цыгарэт i гарэлкi.
Магiлёўская мытня разам з памежнымi войскамi Беларусi праводзiла сумеснае мерапрыемства на беларуска-расiйскай гранiцы. У час яго мытнiкi i памежнiкi спынiлi пяць вялiкагрузных аўтамабiляў, якiя ўехалi на тэрыторыю Беларусi. У чатырох з iх знаходзiлiся цыгарэты, у пятым — гарэлка. Увесь тавар — расiйскай вытворчасцi, без акцызных марак Мiнiстэрства фiнансаў Беларусi. Агульны кошт грузу — прыкладна 1,5 мiльярда беларускiх рублёў: гэта больш за 18 тысяч бутэлек гарэлкi i 400 тысяч пачкаў цыгарэт. Стала вядома, што калегi магiляўчан у Ашмянскiм раёне затрымалi такi ж аўтацягнiк: пяць велiкагрузных аўтамабiляў з падобным грузам. Там таксама вядзецца праверка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Магiлёўскай мытнi разам з памежнiкамi затрымалi буйны груз расiйскiх цыгарэт i гарэлкi |
|