Мiнскаму трактарнаму заводу ўручаны Ганаровы дзяржаўны сцяг
БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка ўручыў Мiнскаму трактарнаму заводу Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь. Цырымонiя адбылася ў Палацы Рэспублiкi ў час урачыстага сходу, прысвечанага 60-годдзю МТЗ.
Як падкрэслiў прэзiдэнт, прадукцыя з маркай «Беларус» — гэта вiзiтная картка нашай краiны. «Поспехi Мiнскага трактарнага завода — гэта не толькi ўмацаванне эканамiчнага патэнцыялу нашай дзяржавы, але i павышэнне яе аўтарытэту ў свеце», — заявiў Аляксандр Лукашэнка. Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь прысуджаны прадпрыемству за важкi ўклад у развiццё айчыннага сельскагаспадарчага машынабудавання, высокiя паказчыкi вытворча-фiнансавай дзейнасцi, а таксама ў сувязi з 60-гадовым юбiлеем. Аляксандр Лукашэнка пазiтыўна ацэньвае экспартную дзейнасць Мiнскага трактарнага завода. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы, за ўвесь перыяд сваёй экспартнай дзейнасцi прадпрыемства паставiла амаль мiльён трактароў у больш як 100 краiн свету. Пастаўкi трактароў у краiны далёкага замежжа ў апошнiя гады стабiльна растуць. За пяць гадоў у натуральным выражэннi яны павялiчылiся амаль у 3 разы. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым дадаў, што экспарт трактароў — адна з важнейшых крынiц паступлення валюты ў Беларусь. Перад урачыстасцямi Аляксандр Лукашэнка наведаў выстаўку тэхнiкi Мiнскага трактарнага завода, якая дэманструецца на Кастрычнiцкай плошчы сталiцы, азнаёмiўся з узорамi новай тэхнiкi, што выпускаецца флагманам беларускага машынабудавання, у прыватнасцi з новым трактарам «Беларус-4520». Як праiнфармаваў прэзiдэнта генеральны дырэктар МТЗ Аляксандр Пухавы, гэта навiнка беларускага машынабудавання магутнасцю 450 конскiх сiл створана беларускiмi спецыялiстамi ў даволi сцiслыя тэрмiны — менш як за 2 гады. У краiнах СНД няма аналагаў гэтай тэхнiкi. Новы трактар аснашчаны рухавiком «Дэтройт Дызель». Паводле слоў Аляксандра Пухавога, восенню гэта тэхнiка разам з новым 12-корпусным плугам пройдзе выпрабаваннi. На думку спецыялiстаў, такая тэхнiка з’яўляецца вельмi перспектыўнай, паколькi ў сельгаспрадпрыемствах запатрабаваны менавiта энерганасычаныя трактары.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка ўручыў Мiнскаму трактарнаму заводу Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублiкi Беларусь. Цырымонiя адбылася ў Палацы Рэспублiкi ў час урачы |
|