Савет Рэспублiкi адхiлiў праект Закона «Аб агульнай сярэдняй адукацыi»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Парламенцкi дзённiк На ўчарашнiм пасяджэннi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу большасць членаў верхняй палаты парламента прагаласавалi супраць праекта Закона «Аб агульнай сярэдняй адукацыi», якi быў прыняты Палатай прадстаўнiкоў 17 мая.Паводле слоў старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i гуманiтарных пытаннях Анатоля Новiкава, «у цэлым законапрект быў падрыхтаваны дабротна». У той жа час, як адзначыў старшыня камiсii, да законапректа маецца шэраг заўваг. У прыватнасцi, палажэннi розных пунктаў дакумента не ўзгодненыя памiж сабой. Так, адзiн з пунктаў законапраекта «не дапускае ўмяшання законных прадстаўнiкоў навучэнцаў у выбар педагагiчным работнiкам метадаў навучання i выхавання. У той жа час iншы пункт ускладае адказнасць за неналежнае выхаванне свайго дзiцяцi на законных прадстаўнiкоў навучэнца. Пры гэтым адказнасць педагагiчных работнiкаў за вынiкi выхавання дзiцяцi законапраектам не ўстанаўлiваецца». Каментуючы заўвагi членаў Савета Рэспублiкi, старшыня Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр Здановiч сказаў: — Мне вельмi шкада, што па чыста фармальных прыметах юрыдычнага плана дадзены дакумент вам прыходзiцца накiроўваць назад у Палату прадстаўнiкоў. Паверце, дакумент мае вельмi высокую якасць i гэтыя юрыдычныя тонкасцi выклiканы ў першую чаргу тым, што заканадаўства i тэрмiналогiя ў Беларусi яшчэ не зусiм устаялiся... На ўчарашнiм пасяджэннi члены Савета Рэспублiкi адобрылi праект Закона «Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння». Гэты дакумент дазволiць забяспечыць роўныя правы ў частцы прызначэння пенсiй i сацыяльных дапамог пры пераездзе грамадзян Беларусi i Расii з адной краiны ў другую. Таксама ўчора быў прыняты да ведама Дэкрэт Прэзiдэнта Беларусi ад 10 красавiка 2006 года № 6 «Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 сакавiка 1999 года № 11». Дэкрэт прадугледжвае, у прыватнасцi, скарачэнне тэрмiну дзяржаўнай рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання з аднаго месяца да 20 дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм пасяджэннi Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу большасць членаў верхняй палаты парламента прагаласавалi супраць праекта Закона «Аб агул
|
|