21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усё вясковае жыццё — у сельскiм Савеце

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

БУДНІ

Так гаворыць пра сваю працу Любоў Уладзiмiраўна Лобасава, старшыня Гарбавiцкага сельскага Савета Чавускага раёна. I тлумачыць: «Да нас iдуць людзi з усiмi сваiмi жыццёвымi праблемамi: калi чалавек нараджаецца — прыходзяць, калi памiрае — таксама».

Гарбавiцкi сельскi Савет — самы вялiкi ў Чавускiм раёне, на яго тэрыторыi 18 вёсак, у якiх жыве больш за дзве тысячы чалавек. Якраз днямi спаўняецца 20 гадоў, як Савет узначалiла Любоў Лобасава. I за гэты час, ганарыцца старшыня, на яе не было нiводнай скаргi.

Сельсавет чакае дапамогi

Любоў Уладзiмiраўна кажа, што яе вельмi ўразiла ўвага, якую надае кiраўнiцтва краiны працы мясцовым саветам. Размова iдзе i пра нараду ў Аляксандра Лукашэнкi, i пра яго пасланне парламенту, частка якога была прысвечана ролi саветаў у жыццi грамадства.

— Правiльна, улада — у Савеце, цi не так? — гаворыць Лобасава. — У мяне сапраўды ёсць улада: людзi слухаюць i разумеюць, паважаюць i iдуць са сваiмi «балячкамi» да нас, у сельскi Савет.

Вядома, што ў працы сельскага Савета хапае i праблем.

Першае пытанне — грошы. Сельскаму Савету сёння даводзiцца займацца ўсiмi пытаннямi жыццядзейнасцi: вадой, зямлёй, прысядзiбнымi ўчасткамi, пустымi дамамi, добраўпарадкаваннем, санiтарным станам сваёй тэрыторыi. Раней людзi iшлi з многiмi пытаннямi ў праўленне калгаса, але цяпер сiтуацыя змянiлася: сельскiя гаспадаркi самi iмкнуцца выжыць, таму цэнтр увагi перамясцiўся на сельскiя Саветы.

— Сельскi Савет сам павiнен фармiраваць бюджэт, — упэўнена Любоў Уладзiмiраўна. — Нам тут, на месцы, лепей бачна куды i колькi грошай трэба выдаткаваць.

У першую чаргу грошы патрэбныя на добраўпарадкаванне. Напрыклад, на агароджы для грамадскiх могiлак. У адрозненне ад гарадоў, на вёсцы грошы на гэта збiраюць з насельнiцтва. Таксама, як i на рамонт i чыстку калодзежаў.

Грошы ў людзей прасiць нялёгка, прызнаюцца ў Гарбавiчах. Не ўсе могуць iх даць. Ды i тых на ўсё не хапае: на тэрыторыi сельсавета 23 могiлак i 176 калодзежаў. Вось i марыць Лобасава аб тым часе, калi ёй не давядзецца хадзiць да людзей «з працягнутай рукой».

Сёлета на добраўпарадкаванне Гарбавiцкаму сельсавету выдаткавана 16 мiльёнаў рублёў, i ...роўна столькi трэба заплацiць за электрычнасць, вулiчнае асвятленне. Таму, вiдаць, давядзецца прасiць дадатковыя сродкi ў выканаўчай улады раёна, а там таксама бюджэт не гумовы. Таму сельсаветы пераконваюць вучыцца грошы самастойна зарабляць.

Як? Гэта пакуль адкрытае пытанне для Гарбавiчаў. Спрабавалi збiраць малако, але добрага прыбытку на гэтай справе не атрымалася. Цяпер хочуць стварыць невялiкi камунгас, каб зарабiць капейку на дапамогу людзям па розных гаспадарчых справах. Праўда, тут зноў патрэбны сродкi, пачатковы капiтал, каб набыць новую тэхнiку.

Другая праблема — штаты. У Гарбавiцкiм сельскiм Савеце працуе тры чалавекi: старшыня, сакратар i спецыялiст.

— Нам хацелася б, каб у сельскiм Савеце працавала больш людзей, — прызнаецца Любоў Уладзiмiраўна. — Тут вельмi патрэбен тэхнiчны супрацоўнiк, якi б друкаваў паперы i выдаваў даведкi.

— Мы выдалi з пачатку года аж 400 даведак! — падказвае сакратар Савета. — I многiя з iх — непатрэбныя, перастраховачныя. Проста людзi прызвычаiлiся, што без паперкi — нiкуды, вось мы i шчыруем. А яшчэ нам патрэбен землеўпарадчык, тут узнiкае шмат пытанняў наконт зямельных участкаў.

Пакуль жа ў сельсавеце спрабуюць справiцца з усiм самастойна або з дапамогай грамадскiх актывiстаў. У кожнай вёсцы цяпер ёсць стараста — чалавек, якi паведамляе пра ўсе праблемы i пытаннi. Таксама дапамагаюць не пакiнуць без увагi людзей i агульныя сельскiя сходы.

Актуальнае пытанне — тэхнiка. Асноўны тэхнiчны сродак Гарбавiцкага сельскага Савета — друкарская машынка. Старая, але электрычная. Пра камп’ютар, як пра светлае будучае, тут пакуль толькi мараць.

Вельмi патрэбен аўтамабiль, ён калiсьцi быў, але пасля шматгадовай эксплуатацыi машыну давялося спiсаць. Цяпер Лобасава ездзiць на сваiм асабiстым аўто, бо пешшу яна нiчога не паспела б.

Невялiкi капiравальны апарат Любоў Уладзiмiраўна набыла ў асноўным за свае грошы, калi некалькi гадоў таму атрымала прэмiю за збор малака. Свой шырокi жэст тлумачыць тым, што без ксеракса працаваць было проста немагчыма.

— Затое ў нас з’явiўся тэлевiзар, нам выдалi службовыя мабiльныя тэлефоны. Абнадзейваюць, што атрымаем транспарт. Так i да камп’ютара недалёка.

Лобасава гаворыць, што, каб вырашыць першачарговыя пытаннi, на год ёй патрэбна як мiнiмум 50 мiльёнаў рублёў...

Спакойнага жыцця не бывае

За гады працы Любоў Уладзiмiраўна даведалася ўсё пра кожнага жыхара: хто чым жыве i на што здатны. З усiмi знаходзiць агульныя мову i стыль зносiнаў i iмкнецца нiкога не пакрыўдзiць.

А што спакойнага жыцця ў Савеце проста не бывае — гэта Лобасава зразумела даўно. Кожны год працы прыносiць свае вялiкiя клопаты.

Бадай што самая актуальная праблема Гарбавiцкага сельскага Савета сёння — гэта ўчастковая бальнiца. Нечакана для вяскоўцаў i мясцовай улады яна пераўтварылася ў бальнiцу сястрынскага догляду, i гэта моцна не спадабалася людзям. Дарэчы, тут iх падтрымаў i сельскi Савет.

— Людзi хочуць, каб бальнiца працавала для iх, — гаворыць Любоў Уладзiмiраўна. — Старыя людзi не хочуць ехаць у раённы цэнтр, iм гэта нязручна. На працягу ўсяго iх свядомага жыцця тут была свая бальнiца, а цяпер яе няма. Будзем iмкнуцца пераконваць вышэйстаячае начальства.

Народ на чале з сельскiм Саветам дамогся ад медыцынскага начальства кампрамiсу: пры хваробах, якiя не патрабуюць больш квалiфiкаванай дапамогi, жыхары Гарбавiчаў i акругi могуць лячыцца ў сваёй бальнiцы. Iх супакоiлi, што для шпiталiзацыi перашкод не будзе.

Яшчэ адна надзвычай актуальная праблема — п’янства. Тут сельсавету даводзiцца прымаць меры разам з мiлiцыяй. У сельскi савет паведамляюць пра кропкi нелегальнага продажу спiртных напояў: гарэлку з расiйскiх тэхнiчных спiртоў прадаюць «у разлiў» кругласутачна. I справiцца з гэтым цяжка: нi намаганнi мiлiцыi, нi адмiнiстрацыйныя спагнаннi пакуль не дапамагаюць.

У сувязi з гэтым Любовi Уладзiмiраўне i яе калегам вельмi спадабалася выснова, якая прагучала ў пасланнi прэзiдэнта Нацыянальнаму сходу: пра тое, што не толькi дзяржава павiнна ўсё зрабiць для чалавека, але i яму самому неабходна прыносiць карысць грамадству.

— Вось калi ў нас у Гарбавiчах будавалi аграгарадок, то ўсiх прасiлi выйсцi i дапамагчы: прыбраць, абкасiць, лаву ўсталяваць. Але далёка не ўсе адгукнулiся.

Любоў Лобасава мяркуе, што самае галоўнае прызначэнне саветаў — гэта вырашаць усе жыццёвыя пытаннi вяскоўцаў, жыць iх патрэбамi i клопатамi.

Сакратар Савета Уладзiмiр Сiвакоў лiчыць, што цяпер шмат праблем ускладзена на плечы пярвiчнага звяна ўлады, але яны трымаюцца. I калi ў блiжэйшы час мясцовым (сельскiм) выканкамам дапамогуць, то яны выканаюць галоўную задачу — забяспечаць жыццядзейнасць у сельскай мясцовасцi.

Iлона IВАНОВА,

Чавускi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так гаворыць пра сваю працу Любоў Уладзiмiраўна Лобасава, старшыня Гарбавiцкага сельскага Савета Чавускага раёна
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика