21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якi ж Савет без расходных паўнамоцтваў?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў абагульнiў меркаваннi i прапановы наконт удасканалення работы органаў мясцовага самакiравання, у прыватнасцi, тыя, што датычацца палажэння аб старшынi выканаўчага камiтэта нiзавога звяна, якое цяпер рыхтуецца.

Сiстэма мясцовага самакiравання пярвiчнага тэрытарыяльнага ўзроўню ў Гродзенскай вобласцi па стану на 1 красавiка гэтага года ўключае 186 сельскiх, 14 пасялковых, 2 гарадскiх (раённага падпарадкавання) саветаў дэпутатаў i выканаўчых камiтэтаў, 435 сельскiх, 320 вулiчных, 466 дамавых, 18 квартальных камiтэтаў i 2252 старасты вёсак.

Што датычыцца старшынь пас(сель)выканкамаў, то, як правiла, гэта людзi з вышэйшай адукацыяй i жыццёвым вопытам, ва ўзросце ад 40 да 60 гадоў. Пераважная большасць кiраўнiкоў органаў улады нiзавога ўзроўню, 119 чалавек, працуюць на гэтай пасадзе звыш пяцi гадоў.

З 202 пасялковых i сельскiх выканкамаў 183 забяспечаны транспартам, 184 — камп’ютарнай i памнажальнай тэхнiкай. У вобласцi няма непрыгодных да эксплуатацыi адмiнiстрацыйных будынкаў пас(сель)выканкамаў.

Летась у кансалiдаваным бюджэце Гродзеншчыны аб’ём бюджэтаў сельскiх i пасялковых саветаў складаў 16,7 мiльярда рублёў, або 1,5 працэнта.

У даходную частку бюджэтаў уключаюцца замацаваныя за iмi даходы, якiя паступаюць на адпаведнай тэрыторыi, адлiчэннi ад падаходнага падатку i датацыя з раённага бюджэту. Расходную частку бюджэту складаюць расходы на ўтрыманне органаў кiравання (43,8 % ад усяго аб’ёму сельскiх i пасялковых бюджэтаў), адукацыю (51,4 %), добраўпарадкаванне (3,5 %), фiзiчную культуру (1,3 %). У мэтах эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, для вырашэння маштабных задач, якiя патрабуюць значных затрат, на раённыя бюджэты перададзены функцыi нiзавых выканкамаў па сацыяльна-культурнай сферы, цэнтралiзаваныя расходы па добраўпарадкаванню, рамонту аб’ектаў.

У мэтах удасканалення работы органаў улады пярвiчнага ўзроўню на Гродзеншчыне, у прыватнасцi, лiчаць мэтазгодным вызначыць мiнiмальную падатковую базу саветаў i выканкамаў нiзавога звяна, дакладна размежаваць i замацаваць iх даходныя крынiцы i расходныя паўнамоцтвы. Мажлiва, было б карысна правесцi эксперымент у межах тэрыторый двух-трох асобных раёнаў, гарадоў раённага падпарадкавання, пасёлкаў гарадскога тыпу, сельскiх населеных пунктаў, накiраваны на змяненне падыходу да фармiравання даходнай часткi бюджэтаў нiзавых органаў улады.

У сувязi з пашырэннем функцый нiзавых органаў кiравання па аказанню паслуг насельнiцтву, вырашэнню пытанняў добраўпарадкавання i навядзення парадку на зямлi, збору падаткаў, работы па прынцыпу «аднаго акна» варта разгледзець пытанне аб павелiчэннi колькасцi работнiкаў апарату пасялковых i сельскiх выканкамаў. Трэба таксама вызначыць мiнiмальныя i максiмальныя памеры пас(сель)саветаў i колькасць пражываючага на iх тэрыторыi насельнiцтва. Пры гэтым неабходна ўлiчваць праграму будаўнiцтва i размяшчэння аграгарадкоў, схемы развiцця iх вытворчай i сацыяльнай iнфраструктуры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскi абласны Савет дэпутатаў абагульнiў меркаваннi i прапановы наконт удасканалення работы органаў мясцовага самакiравання, у прыватнасцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика