Андрэй КАБЯКОЎ: «Захоўваюцца высокiя тэмпы эканамiчнага росту»
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Парламенцкi дзённiк Аб гэтым заявiў учора намеснiк прэм’ер-мiнiстра краiны Андрэй Кабякоў, выступаючы на сумесным пасяджэннi палат Нацыянальнага сходу.Паводле слоў Андрэя Кабякова, за студзень—красавiк у рэспублiцы былi выкананы 14 з 16 важнейшых параметраў прагнозу эканамiчнага развiцця. Не выкананымi засталiся прагнозныя паказчыкi па iмпарту тавараў i паслуг, а таксама па энергаёмiстасцi ВУП. Тэмп росту ВУП за 4 месяцы склаў 110,3 працэнта, у тым лiку ў прамысловасцi — 112,3 працэнта, у сельскай гаспадарцы — 109,5 працэнта. «Гэтыя паказчыкi iстотна перавышаюць межы гадавога прагнозу». Намеснiк прэм’ер-мiнiстра паведамiў, што ўсе вобласцi краiны «забяспечылi выкананне прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту вытворчасцi прадукцыi сельскай гаспадаркi». Iнфляцыя сёлета «захоўваецца ў межах прагнозных значэнняў». За студзень—красавiк iндэкс спажывецкiх цэн склаў 102,5 працэнта. З пачатку года аб’ём сродкаў, прыцягнутых беларускiмi банкамi ад насельнiцтва, павялiчыўся на 770 млрд рублёў i на 1 мая склаў 6 трлн 300 млрд рублёў (больш за 3 млрд долараў ЗША). Беспрацоўе ў краiне «ўтрымлiваецца ў сацыяльна дапушчальных межах». На 1 мая ўзровень зарэгiстраванага беспрацоўя склаў 1,6 працэнта ад эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Сярод важнейшых iнвестыцыйных праектаў, якiя, згодна з рашэннем Савета Мiнiстраў, будуць фiнансавацца сёлета, — тэхнiчнае пераўзбраенне Мiнскага аўтамабiльнага i трактарнага заводаў, Мазырскага НПЗ, будаўнiцтва завода па вытворчасцi паперы ў Шклове. Сёлета ў Беларусi па-ранейшаму назiралiся праблемы са скарачэннем колькасцi стратных арганiзацый. Па стану на 1 красавiка ў цэлым па рэспублiцы іх налiчвалася 2116 (19,6 працэнта ад агульнай колькасцi).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў учора намеснiк прэм’ер-мiнiстра краiны Андрэй Кабякоў, выступаючы на сумесным пасяджэннi палат Нацыянальнага сходу
|
|