21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Карткамi «Беларусбанка» карыстаецца кожны другi працуючы жыхар рэспублiкi»

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пытаннi «Звязды» адказвае Дырэктар разлiковага цэнтра пластыкавых картак ААБ «Беларусбанк» Анатоль Багавiк

— Анатоль Анатольевiч, наколькi сёння развiта такая паслуга, як пластыкавыя карткi?

— Асноўны накiрунак работы ААБ «Беларусбанк» — гэта прадастаўленне максiмальнага спектра паслуг для клiентаў банка i забеспячэнне iх якаснага абслугоўвання. Вынiкам з’явiлася сур’ёзнае павелiчэнне клiенцкай базы. Так, за 4 месяцы 2006 года банкам выпушчана 118 695 картак i да 1 мая агульная колькасць эмiтаваных ААБ «Беларусбанк» пластыкавых картак склала 1 847 533, з якiх 1 058 772 — карткi мiжнароднай плацежнай сiстэмы MasterCard International, 768 265 — карткi сiстэмы VISA International i 20 496 — карткi сiстэмы БелКарт.

Карткамi ААБ «Беларусбанк» сёння карыстаецца кожны другi працуючы жыхар нашай рэспублiкi. Больш за 10 тысяч прадпрыемстваў i арганiзацый выплачваюць сваiм работнiкам заработную плату з выкарыстаннем картак «Беларусбанка».

Кола трымальнiкаў картак ААБ «Беларусбанк» вельмi шырокае, у яго ўваходзяць людзi з розным узроўнем даходу i розных узростаў. Менавiта таму банк прапаноўвае шырокi спектр картачных прадуктаў. У залежнасцi ад мяркуемай сферы i месца прымянення клiент можа выбраць як картку, якая выкарыстоўваецца толькi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, так i мiжнародную картку з магчымасцю вядзення рахунку ў розных валютах: доларах ЗША, еўра або беларускiх рублях.

Спектр выпускаемых банкам картачных прадуктаў рэгулярна папаўняецца. Так, з мая 2005 года банк пачаў эмiсiю картак VISA Elektron для пенсiянераў, асноўнай перавагай якiх з’яўляецца павышаны працэнт, якi налiчваецца на астатак грашовых сродкаў на карт-рахунку, якi роўны працэнтнай стаўцы па ўкладу «Пенсiйны». У цяперашнi час колькасць картак VISA Elektron для пенсiянераў перавышае 16 тысяч.

— Якiя ўмовы створаны банкам для абслугоўвання трымальнiкаў пластыкавых картак?

— Нараўне з самай вялiкай колькасцю выпушчаных картак «Беларусбанк» валодае найбуйнейшай iнфраструктурай iх абслугоўвання, якая пастаянна развiваецца i ўдасканальваецца.

Пачатковым этапам у развiццi сеткi прыёму пластыкавых картак з’явiлася адкрыццё банкам у 1998 годзе першага пункта выдачы наяўных грошай i ўстаноўка ў тым жа годзе першага банкамата. На сёння ўжо 1152 установы банка ажыццяўляюць выдачу наяўных грашовых сродкаў па картках i гэта не канчатковая лiчба. Да канца года плануецца адкрыць яшчэ каля 100 пунктаў выдачы наяўных грошай.

Банк таксама займае лiдзiруючае месца па колькасцi ўстаноўленых банкаматаў. Гэты паказчык асаблiва павялiчыўся за апошнiя гады. Калi ў пачатку 2004 года агульная колькасць устаноўленых банкаматаў складала 211 устройстваў, то за адзiн толькi 2004 год iх колькасць узрасла на 206, а за 2005 год — яшчэ на 153 банкаматы. Цяпер да паслуг трымальнiкаў картак прапануецца 582 банкаматы «Беларусбанка», колькасць якiх да канца года дасягне 691, i 47 банкаматаў Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

Да таго ж з 1 студзеня 2005 года дзейнiчае дагавор ААБ «Беларусбанк» з ААТ «Белпрамбудбанк», у адпаведнасцi з якiм трымальнiкi картак «Беларусбанка» могуць здымаць наяўныя грошы ў банкаматах «Белпрамбудбанка» без спагнання камiсii.

Нягледзячы на тое, што асноўнае прызначэнне банкамата — выдача наяўных грашовых сродкаў, трымальнiкi пластыкавых картак могуць праводзiць у гэтых устройствах шэраг безнаяўных аперацый, такiх, як iмгненны перавод грашовых сродкаў з аднаго карт-рахунку на iншы, аплата паслуг Iнтэрнет-правайдараў «Атлант Тэлекам» i «Дзелавая Сетка», шматканальнага тэлебачання «Космас ТБ» i паслуг мабiльнай сувязi.

Акрамя банкаматаў, са жнiўня 2002 года трымальнiкi пластыкавых картак могуць выкарыстаць яшчэ адно ўстройства самаабслугоўвання — плацежна-даведачны тэрмiнал (iнфакiёск). З яго дапамогай клiенты могуць прагледзець розную даведачную iнфармацыю i правесцi шэраг фiнансавых аперацый з выкарыстаннем карткi. Прычым функцыянальнасць iнфакiёскаў пастаянна пашыраецца. У цяперашнi час у iнфакiёску рэалiзаваны такiя магчымасцi, як аплата хатняга тэлефона, мабiльнай сувязi МТС, Velcom i БелСел, камунальных паслуг, паслуг Iнтэрнэт-правайдара «Дзелавая сувязь» i шматканальнага тэлебачання «Космас ТБ», пагашэнне крэдыту ў беларускiх рублях i iмгненны перавод грашовых сродкаў з аднаго карт-рахунку на iншы.

На сёння трымальнiкаў картак i клiентаў банка абслугоўвае 392 iнфакiсёкi (да канца года iх будзе 595), з якiх 140 знаходзяцца ў г. Мiнску i 252 устаноўлены ў рэгiёнах. З кожным годам папулярнасць iнфакiёскаў узрастае, што абумоўлена шэрагам iх пераваг. Па-першае, iнфакiёск вельмi просты i зручны ў выкарыстаннi. Аплачваючы паслугi ў iнфакiёску, у вас не будзе неабходнасцi мэтанакiравана наведваць установы банка, таму што правесцi шэраг фiнансавых аперацый i прагледзець разнастайную рэкламную або даведачную iнфармацыю аб паслугах банка можна ў iнфакiёсках, многiя з якiх знаходзяцца ў буйных гандлёвых цэнтрах, на чыгуначных вакзалах, тым самым вы зэканомiце свой час. Па-другое, пасля заканчэння любой аперацыi iнфакiёск выдае чэк, якi пацвярджае аплату.

У пунктах прыёму камунальных плацяжоў з дапамогай пластыкавай карткi можна аплачваць камунальныя паслугi, мабiльную сувязь i праводзiць любыя iншыя плацяжы, якiя прымаюцца да аплаты наяўнымi грашовымi сродкамi. Да 1 мая колькасць такiх пунктаў у рэспублiцы дасягнула 754 (да канца года iх будзе 807), з якiх 190 — у г. Мiнску i 564 — у рэгiёнах.

Трымальнiкi пластыкавых картак таксама могуць аплачваць тавары i паслугi ў больш чым 4600 прадпрыемствах гандлю i сэрвiсу, у 1643 з якiх устаноўлены плацежныя тэрмiналы ААБ «Беларусбанк» (да канца года iх колькасць дасягне 1950).

Банк не мае намеру спыняцца на дасягнутых вынiках i ў далейшым будзе пашыраць сетку прыёму пластыкавых картак.

— Наколькi зручнае i бяспечнае выкарыстоўванне картак?

— Пластыкавая картка ААБ «Беларусбанк» з’яўляецца надзейным i зручным сродкам плацяжу. Адна з самых важных якасцяў карткi — гэта бяспека. Таму што iнфармацыя аб усiх праведзеных з дапамогай карткi аперацыях фiксуецца ў банку, незалежна ад таго, дзе i калi была ажыццёўлена транзакцыя. Да таго ж хадзiць па магазiнах з наяўнымi грашовымi сродкамi ў кашальку значна больш рызыкоўна, чым рабiць гэта з пластыкавай карткай. Магчымым сродкам абароны ад несанкцыянаванага доступу да вашага карт-рахунку з’яўляецца персанальны iдэнтыфiкацыйны нумар (ПIН-код), выдаваемы разам з карткай i вядомы толькi трымальнiку карткi. Усе пластыкавыя карткi персаналiзаваныя i пры iх атрыманнi клiент адразу ставiць свой подпiс на спецыяльнай паласе з адваротнага боку. Адсутнасць цi неадпаведнасць подпiсу на вашай картцы i карт-чэку, падпiсаным вамi пры ажыццяўленнi аперацыi, можа з’яўляцца падставай для адмовы ў прыёме карткi да абслугоўвання цi канфiскацыi такой карткi.

Картка дазваляе кантраляваць расходы, якiя ажыццяўляюцца. Трымальнiк карткi ў любы момант можа праверыць астатак грашовых сродкаў на карт-рахунку ў банкамаце, iнфакiёску, аддзяленнi банка або, пазванiўшы ў кругласутачную сэрвiсную службу па тэлефоне 8(017)299 25 25. Акрамя таго ў банку можна атрымаць выпiску па карт-рахунку або падпiсацца на яе рассылку па электроннай пошце. А карыстальнiкi паслугi SMS-банкiнг могуць атрымаць iнфармацыю аб астатку на карт-рахунку на свой мабiльны тэлефон. У выпадку выяўлення сумнiўных аперацый, зробленых па Вашаму карт-рахунку, неабходна звярнуцца ў банк з заявай, якая будзе аператыўна разгледжана.

Пры страце цi крадзяжы карткi клiент таксама можа не хвалявацца аб захаванасцi грашовых сродкаў на карт-рахунку, таму што яе можна адразу заблакiраваць, пазванiўшы ў кругласутачную сэрвiсную службу па тэлефоне +375(017)299 25 26.

— Якiя новыя паслугi рэалiзаваны ААБ «Беларусбанк» для трымальнiкаў пластыкавых картак?

— З красавiка 2006 года для трымальнiкаў картак ААБ «Беларусбанк» рэалiзавана магчымасць аплаты паслуг ПРУП «Мiнгаз» у iнфакiёсках банка па г. Мiнску. Для ажыццяўлення аперацыi неабходна ўказаць толькi нумар асабовага рахунку, а сума запазычанасцi выводзiцца на экран аўтаматычна. Колькасць асабовых рахункаў, за якiя можна зрабiць аплату, не абмежавана.

Таксама з красавiка магчымасць аплаты паслуг РУП «Белтэлекам» у iнфакiёсках банка стала даступнай па ўсёй рэспублiцы. Правядзенне аперацыi займае ўсяго некалькi секунд. Для аплаты трымальнiку пластыкавай карткi дастаткова ўвесцi нумар тэлефона з кодам горада, выбраць прозвiшча абанента, а iнфармацыя аб суме запазычанасцi выводзiцца на экран iнфакiёска аўтаматычна.

Акрамя таго, прадастаўлена магчымасць ажыццяўлення аперацый у замежнай валюце з выкарыстаннем пластыкавых картак VISA Elektron цi Maestro з рахункам у беларускiх рублях.

Банк таксама актыўна працуе над прадастаўленнем трымальнiкам картак магчымасцi аплаты максiмальнага пералiку штомесячных плацяжоў. Сёння з дапамогай карткi аплацiць камунальныя паслугi можна як у аддзяленнях, так i ў iнфакiёсках банка. Разам з цэнтралiзаванай сiстэмай аплаты камунальных плацяжоў, якая выкарыстоўваецца ў Мiнску, Брэсце, Вiцебску, Магiлёве, банк у многiх гарадах развiвае i сiстэму рэгiянальных плацяжоў (Маладзечна, Наваполацк, Баранавiчы, Бабруйск, Лiда i iнш.), заснаваную на тэхналогii адзiнага асабовага рахунку. У гэтых гарадах, колькасць якiх больш за 30, кожнаму клiенту банка прысвойваецца асабовы рахунак, у якiм аб’ядноўваецца ўся iнфармацыя па жыллёва-камунальных паслугах: электраэнергii, газу, камунальных паслугах, водаканалу, тэлебачанню i г.д. Для аплаты штомесячных паслуг у iнфакiёску трымальнiку пластыкавай карткi дастаткова ўсяго толькi ўвесцi нумар адзiнага асабовага рахунку, пасля чаго на экран выводзiцца ўвесь спектр даступных плацяжоў.

Дзейнасць «Беларусбанка» накiравана на пастаяннае павелiчэнне якасцi абслугоўвання трымальнiкаў пластыкавых картак i пабудову ў агульнарэспублiканскiм маштабе развiтога рынку безнаяўных разлiкаў. Таму мы i надалей плануем пашыраць спектр картачных прадуктаў, а таксама прадаставiць шэраг новых i патрэбных паслуг для трымальнiкаў картак, якiя дазволяць iм адчуць камфорт, бяспеку i надзейнасць безнаяўных разлiкаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае Дырэктар разлiковага цэнтра пластыкавых картак ААБ «Беларусбанк» Анатоль Багавiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика