Бяспеку дарожнага руху гарантуе сертыфiкацыя
Сяргей РАСОЛЬКА
З 1 лiпеня падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца толькi юрыдычнымi асобамi, якiя прайшлi абавязковую сертыфiкацыю ў Нацыянальнай сiстэме пацвярджэння адпаведнасцi Рэспублiкi Беларусь.
Беларускi навукова-даследчы iнстытут транспарту «Транстэхнiка» ў канцы мiнулага года атрымаў атэстат акрэдытацыi, у адпаведнасцi з якiм гэта арганiзацыя вызначана Дзяржаўным Камiтэтам па стандартызацыi пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у якасцi афiцыйнага органа па сертыфiкацыi паслуг па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў. Як паведамiлi ў Мiнтрансе, па стану на канец мая сюды па дадзеную паслугу з афiцыйнай заяўкай звярнулiся 415 вучэбных арганiзацый з 449, што ажыццяўляюць сёння гэты вiд дзейнасцi. Зараз 248 вучэбных арганiзацый ужо прайшлi сертыфiкацыю паслуг па падрыхтоўцы вадзiцеляў, у прыватнасцi, 63 з iх атрымалi 210 сертыфiкатаў пацвярджэння адпаведнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiпеня падрыхтоўка, перападрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi вадзiцеляў механiчных транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца толькi юрыдычнымi асобам |
|