На каго разлiчваюць жанчыны?
Святлана БАРЫСЕНКА
Мiнск наведалi прадстаўнiцы жаночых арганiзацый дзяржаў-удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў — Арменii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Туркменiстана, Таджыкiстана, Украiны, а таксама Лiтвы, Сiрыi. Мiжнародная сустрэча пад назвай «Жанчына. Мацi. Свет» прайшла пад кiраўнiцтвам Надзеi Ермаковай, старшынi Беларускага саюза жанчын — буйнейшай у краiне жаночай грамадскай арганiзацыi, якая аб’яднала звыш 100 тысяч чалавек.
Гендэрныя праблемы («гендэр» — тэрмiн для абазначэння сукупнасцi сацыяльных i культурных нормаў, якiя грамадства прадпiсвае выконваць людзям у залежнасцi ад iх бiялагiчнага полу) сучаснага грамадства найбольш яскрава прадстаўлены ў трох галiнах: публiчнай палiтыцы, эканомiцы i адукацыi. Ва ўсiм свеце жанчыны займаюць прыкладна 7 працэнтаў мiнiстэрскiх пасад у асноўным у межах сацыяльнай галiны, у той час як яны складаюць палову насельнiцтва i электарата. Беларусь намагаецца актыўна прыцягваць жанчын да ўдзелу ў грамадска-палiтычным жыццi i кiраваннi дзяржавай. Паводле вынiкаў парламенцкiх выбараў 2004 года, у Нацыянальны сход была абрана 51 жанчына (32 — у Палату прадстаўнiкоў i 19 — у Савет Рэспублiкi). Амаль палова складу мясцовых саветаў дэпутатаў усiх узроўняў, адзiнаццаць намеснiкаў мiнiстраў i чатыры паслы — жанчыны. Доля жанчын у эканамiчна актыўным насельнiцтве краiны складае звыш 53 працэнтаў. У той жа час сярод беспрацоўных жанчыны складаюць каля 70 працэнтаў. Крыху лепш сiтуацыя складваецца ў Мiнску, Мiнскай i Вiцебскай абласцях (65—67 працэнтаў), горш — у Магiлёўскай i Гродзенскай (72—74 працэнты). Сярэднi ўзрост беспрацоўнай жанчыны 32—33 гады. Дашкольнай адукацыяй i выхаваннем заняты практычна адны жанчыны. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць сярэднюю адукацыю, працуе ўсяго 14 працэнтаў мужчынскага полу. У апараце Мiнiстэрства адукацыi дзве трэцi — жанчыны. Паводле слоў мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Беларусi Уладзiмiра Патупчыка, якi выступiў з дакладам аб гендэрнай i сямейнай палiтыцы ў нашай краiне, жанчына мае патрэбу ў моцнай дзяржаўнай падтрымцы. У адрозненне ад мужчын, якiя самарэалiзуюцца, галоўным чынам, у працоўнай галiне, жанчына павiнна заявiць пра сябе як мацi, жонка, гаспадыня i работнiца. Жыццёва важна адрэгуляваць пытаннi роўных правоў на заканадаўчым узроўнi i адначасова ўплываць на нормы культуры, традыцыi, стэрэатыпы. У сучаснай сям’i мужчына i жанчына павiнны мець роўныя сацыяльныя гарантыi i магчымасць выбару, каму iмi скарыстацца. Размеркаванне роляў застаецца пакуль вострай праблемай. У апошнiя гады ў Беларусi сфармiравалiся пазiтыўныя тэндэнцыi ў галiне ўзмацнення дзяржаўнай абароны мацi i дзiцяцi. З 1 мая 2006 года аднаразовая дапамога ў сувязi з нараджэннем першага i другога дзiцяцi складае 325 тысяч рублёў, пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей — 487,5 тысячы рублёў. Штомесячныя дапамогi належаць усiм дзецям ва ўзросце да 3 гадоў без улiку сукупнага даходу сям’i, а на дзяцей ва ўзросце пасля трох гадоў — з улiкам сукупнага даходу. Сiстэмай дзяржаўных дапамог ахоплены каля 560 тысяч дзяцей. На працягу мiнулага года памеры дзiцячых дапамог павялiчылiся на 17 працэнтаў. На працягу 2007—2009 гадоў памеры дзiцячых дапамог будуць наблiжаны да бюджэту пражытачнага мiнiмуму, а далей дасягнуць узроўню, якi дазваляе сям’i кампенсаваць недаатрыманы даход у сувязi з доглядам малалетнiх дзяцей. Згодна з законам, не дапускаецца звальненне жанчын, якiя знаходзяцца ў адпачынку па догляду дзiцяці ва ўзросце да 3 гадоў, у сувязi з заканчэннем тэрмiну дзеяння кантракта, перавод на кантракт з працоўнага дагавора на нявызначаны тэрмiн цяжарных жанчын i мацi з дзецьмi да трох гадоў (дзецьмi-iнвалiдамi да 18 гадоў). У сувязi з мацярынствам для жанчын дзейнiчае забарона i абмежаванне начных, пазаўрочных работ, работ у дзяржаўныя святы, выхадныя днi, накiравання ў камандзiроўку цяжарных жанчын i жанчын з дзецьмi да трох гадоў. Гарантуецца перавод на больш лёгкую работу цяжарных i жанчын з дзецьмi да 1,5 года, прадастаўленне адпачынку жанчынам у сувязi з цяжарнасцю i родамi. Мацi, якая выхоўвае траiх i больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў, прадастаўляецца адзiн свабодны ад работы дзень на тыднi з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку. У краiне захоўваецца сетка дашкольных устаноў, якiя наведваюць звыш 80 працэнтаў дзяцей дашкольнага ўзросту. Пры гэтым дзяржава прымае на сябе большую частку расходаў па ўтрыманню. Максiмальная плата за харчаванне дзяцей у дашкольных установах не перавышае 60 працэнтаў ад рэальных затрат, прычым некаторыя катэгорыi, напрыклад, малазабяспечаныя сем’i, вызваляюцца ад яе. Мяркуецца, што ў будучым удасца ўзмацнiць фiнансавую дапамогу дзяржавы ў пагашэннi запазычанасцi па льготных крэдытах: пры нараджэннi трэцяга дзiцяцi — павысiць з 30 да 50 працэнтаў ад сумы, чацвёртага — з 50 да 70 працэнтаў. Фiнансавая падтрымка па няльготных крэдытах будзе скаладаць 20 БПМ — для сем’яў з адным дзiцем, 40 БПМ — з двума i 50 БПМ — з трыма i больш дзецьмi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнск наведалi прадстаўнiцы жаночых арганiзацый дзяржаў-удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў — Арменii, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расii, Т |
|