Канфлiкт вакол пырскаў вапны
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 Са скаргай у рэдакцыю патэлефанавала Вера Георгiеўна Раманоўская з вёскi Астравок Уздзенскага раёна. Даволi эмацыянальна яна расказала пра тое, як на мясцовых могiлках нядаўна фарбавалi вапнай драўляны плот.— Рабiлася гэта машынай. Пырскi вапны разляталiся паўсюдна: на агароджы магiл, помнiкi, вянкi, кветкi. Я ўжо скардзiлася ў раённую газету, пасля чаго работнiкi сельскага Савета спрабавалi адмываць тую вапну, але, на мой погляд, зрабiлi гэта дрэнна. А хутка гадавіна смерці сына... Пагутарыць са старшынёй Сямёнаўскага сельскага Савета, на жаль, не атрымалася — у дзень падрыхтоўкi публiкацыi ён быў вельмi заняты. У сельсавеце ўвогуле быў толькi адзiн работнiк — сакратар. Усе iншыя (бухгалтар, работнiк ваенна-ўлiковага стала, прыбiральшчыца) працавалi... на могiлках у вёсцы Астравок. Усхваляваная i самой скаргай Веры Георгiеўны, i фактам звароту карэспандэнта газеты, сакратар усё ж здолела патлумачыць сiтуацыю. — У той дзень быў вецер i пырскi вапны сапраўды трапiлi на агароджы, на помнiкi. Пасля скаргi вашай заяўнiцы мы ўдвух са старшынёй сельсавета ўжо выцiралi iх шарсцянымi анучамi. Сёння iншыя работнiкi ўжо вадой i пэндзлямi давядуць справу да канца. Як высветлiлася, абысцiся без машыны было нельга. Пад наглядам сельсавета знаходзяцца пяць могiлак, працягласць агароджы па якiх складае 8 кiламетраў. — Вы ж разумееце, уручную мы гэта пафарбаваць не зможам. А калi нядаўна прапанавалi вяскоўцам выйсцi на суботнiк па добраўпарадкаванню могiлак, нiхто не з’явiўся. Усе спаслалiся на ўласныя справы. Выходзiць, сельсавет пацярпеў за добрую справу? Не хацелася б рабiць нейкiя высновы, кагосьцi абвiнавачваць. Думаецца, кожны з бакоў мае рацыю. I ў той жа час кожнаму з удзельнiкаў канфлiкту не хапiла жадання i цярплiвасцi выслухаць да канца i зразумець свайго апанента. Спадзяёмся, што зрабiць гэта яшчэ не позна i зараз.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Са скаргай у рэдакцыю патэлефанавала Вера Георгiеўна Раманоўская з вёскi Астравок Уздзенскага раёна. Даволi эмацыянальна яна расказала пра тое, як на |
|