Цi былi чэкi перааформлены на сына?
Сяргей РАСОЛЬКА
Мiнчанка Iрына Бурак звярнулася ў рэдакцыю з пытаннем наконт перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё», якiя свайму сыну — мужу заяўнiцы — падарыў бацька.
— Справа была яшчэ ў 2003 годзе. Усё было аформлена ў натарыуса. Аднак у красавiку гэтага года, калi мы звярнулiся ў фiлiял № 503 ААБ «Беларусбанк» Заводскага раёна горада за перарэгiстрацыяй iмянных прыватызацыйных чэкаў, высветлiлася наступнае. Нам адказалi, што напачатку каштоўныя паперы бацька зноў павiнен перааформiць на сябе, потым падарыць iх сыну яшчэ раз i толькi затым чэкi можна будзе перарэгiстраваць. У чым тут справа, чаму такая доўгая працэдура, калi, паўтаруся, у 2003 годзе мы былi ў натарыуса? На жаль, заключэнне дагавора (нават натарыяльна заверанага) — гэта яшчэ толькi палова справы, патлумачыла рэдакцыi спецыялiст аддзела ўлiку аперацый фiзiчных асоб фiлiяла № 503 ААБ «Беларусбанк» Алеся Каранеўская. Каб давесцi яе да лагiчнага завяршэння, чэкi ў 2003 годзе пажадана было аформiць на сына згодна з названым дагаворам дарэння. Толькi пасля гэтага сын мог без анiякiх праблем звярнуцца па месцы свайго пражывання ў блiжэйшае аддзяленне «Беларусбанка» i перарэгiстраваць каштоўныя паперы. Так зрабiць можна было яшчэ летась, калi iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Жыллё» дазвалялася прадаваць, дарыць. Аднак у нашых заяўнiкаў, як можна меркаваць па зададзенаму пытанню, сiтуацыя iншая. Вiдавочна, што, нягледзячы на наяўнасць заверанага дагавора дарэння, самi чэкi дагэтуль засталiся аформленымi на бацьку. Паводле слоў Алесi Каранеўскай, гэта даволi распаўсюджаная з’ява: з такiмi пытаннямi грамадзяне звяртаюцца лiтаральна штодня. У гэтым выпадку, згодна з Парадкам работы ААБ «Беларусбанк» з iмяннымi прыватызацыйнымi чэкамi «Жыллё» № 21.3 ад 30 сакавiка 2005 года, бацька павiнен з’явiцца па месцы жыхарства ў аддзяленне «Беларусбанка» i адкрыць там спецыяльны (чэкавы) рахунак. Толькi пасля гэтага банк аформiць плацёжнае даручэнне на аддзяленне па месцы жыхарства яго сына. Калi яно паступiць туды, ужо там банк выдасць мужу заяўнiцы чэкi «Жыллё», правёўшы адначасова працэдуру iх перарэгiстрацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнчанка Iрына Бурак звярнулася ў рэдакцыю з пытаннем наконт перарэгiстрацыi чэкаў «Жыллё», якiя свайму сыну — мужу заяўнiцы — падарыў бацька |
|