21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Другагоднiца цi новенькая?

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Мiс Беларусь-2006

Зараз у нас iснуе шмат конкурсаў прыгажосцi, але галоўным усё роўна застаецца «Мiс Беларусь», бо статус самай прыгожай дзяўчыны краiны адкрывае шмат перспектыў на подыуме, тэлебачаннi i г.д.

Iмя каралевы-2006 мы даведаемся сёння вечарам. Пакуль жа вядома, што сярод 24 прэтэндэнтак на карону — 6 прадстаўнiц Вiцебскай вобласцi («Мiс Беларусь-2004» Вольга Антропава была якраз з гэтага рэгiёна), 5 — ад сталiцы, 4 — ад Гродзеншчыны, 3 — ад Магiлёўшчыны, па 2 — ад Брэстчыны, Гомельшчыны i Мiншчыны.

— Калi ў мiнулым фiнале было па тры дзяўчыны ад кожнай вобласцi, то на сёлетнiх кастынгах нiякага лiмiту вырашылi не ўстанаўлiваць, каб сапраўды выбраць самых-самых, таму i атрымалася розная колькасць прадстаўнiц ад кожнага рэгiёна, — растлумачыла дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольга Сярожнiкава.

Чатыром фiналiсткам ужо не трэба было вучыцца правiльна хадзiць на абцасах, бо Кацярына Лiтвiнава, Янiна Ганчарова, Алена Малахава i Юлiя Сiндзеева бралi ўдзел у конкурсе ў 2004 годзе. Паводле правiлаў, спрабаваць сябе зноў забараняецца толькi тады, калi дзяўчына перамагала ўжо ў адной з намiнацый. Дарэчы, канкурсанткамi не маглi стаць тыя, хто не з’яўляецца грамадзянкай Беларусi, узяў шлюб, мае дзiця, а таксама рост нiжэй 175 сантыметраў i не трапляе ва ўзроставыя рамкi ад 18 да 24 гадоў.

Як паведамiла Вольга Сярожнiкава, у час падрыхтоўкi да фiналу ўсе прыгажунi жылi па асаблiваму графiку:

— У асноўным яны рэпецiравалi нумары i вучылiся ўпэўнена трымацца на сцэне, каб не разгубiцца на самiм конкурсе. Дарэчы, дэфiле для дзяўчат выкладала Вольга Антропава, харэаграфiю — Наталля Петухова, якая працавала на Тыднi высокай моды ў Маскве. Стылем дзяўчат займалася кампанiя «Schwarzkopf».

Арганiзатары пакуль не раскрываюць усiх сюрпрызаў, але ўжо вядома, што запланавана дэфiле ў нацыянальных касцюмах, купальнiках, вячэрнiх сукенках, прадстаўленне калекцыi ад Iвана Айплатава, iнтэрв’ю свае пытаннi канкурсанткам зададуць члены журы.

У адрозненне ад фiналу-2004 (нагадаем, «Мiс Беларусь» праходзiць раз у два гады), будзе не пяць намiнацый (гэта традыцыйныя «Мiс Беларусь», «I Вiцэ-мiс», «II Вiцэ-мiс», «Мiс зачараванне» i «Мiс фота»), а восем, бо з’явiлiся тры дадатковыя тытулы: «Мiс прэсу» ўжо выбралi прадстаўнiкi вядучых СМI Беларусi, у тым лiку нашага выдання, «Мiс глядацкiх сiмпатый» упершыню вызначыць iнтэрактыўнае галасаванне, у якiм свой голас можа аддаць кожны жадаючы, «Мiс сяброўства» назавуць самi дзяўчыны.

У час прадстаўлення ўдзельнiц прэсе ўдалося задаць некалькi пытанняў. Выявiлася: большасць канкурсантак захапляецца плаваннем, замежнымi мовамi i музыкай. Сярод «мiс» ёсць рок-спявачка, журналiстка, дзяўчына, якая працуе ў ахове. Самым вясёлым аказалася знаёмства з гаспадыняй двух жабак. Спецыяльна не называю прозвiшчаў, каб заставацца аб’ектыўнай.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зараз у нас iснуе шмат конкурсаў прыгажосцi, але галоўным усё роўна застаецца «Мiс Беларусь», бо статус самай прыгожай дзяўчыны краiны адкрывае шмат п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика