БРСМ вызначыў лепшых
Iна АРЭХАВА
Днямi ў Вiцебскай вобласцi прайшоў чарговы семiнар-вучоба кiраўнiкоў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi. На працягу трох дзён яго ўдзельнiкi наведвалi лепшыя пярвiчкi маладзёжнага саюза ў рэгiёне, аналiзавалi iх дзейнасць, адзначалi найбольш цiкавыя творчыя знаходкi.
У межах семiнара ў будынку Полацкага Сафiйскага сабора праведзена ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджання прэмiяй БРСМ маладых беларускiх талентаў за дасягненнi ў сферы навукi i мастацтва. Сёлетнiмi лаўрэатамi ў сферы навукi i тэхнiкi сталi: загадчык лабараторыi Рэспублiканскага навукова-вытворчага унiтарнага прадпрыемства «БЕЛНIКТIММП Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi» Алег Дымар (за распрацоўку i ўдасканаленне канструкцыi коаксiальных цеплаабменных апаратаў) i навуковы супрацоўнiк Iнстытута мiкрабiялогii НАНБ Наталля Роўбель (за даследаванне фiзiёлага-бiяхiмiчных характарыстык базiдыяльных грыбоў-сарбентаў цяжкiх металаў). У галiне мастацтва лаўрэатамi былi названы Прэзiдэнцкi аркестр Рэспублiкi Беларусь (мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор Бабарыкiн) — за стварэнне высокамастацкiх твораў, скiраваных на развiццё нацыянальнай культуры i папулярных сярод моладзi, i група «Паварот» ансамбля песнi i танца ўнутраных войскаў МУС Рэспублiкi Беларусь (кiраўнiк Палiшчук) — за важкi ўклад у рэалiзацыю сацыяльных праграм для дзяцей i моладзi, якiя пацярпелi ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС. Усе лаўрэаты атрымалi медалi, дыпломы i грашовыя прэмii. Завяршыўся семiнар узнагароджаннем лепшых тэрытарыяльных камiтэтаў БРСМ. У прыватнасцi Магiлёўскi абласны камiтэт быў прызнаны лепшым сярод абласных падраздзяленняў i атрымаў пераходны вымпел маладзёжнага саюза. Акрамя яго, былi адзначаны пярвiчкi Мiнскага чыгуначнага вузла Беларускай чыгункi, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, БНТУ, Рэчыцкi раённы камiтэт БРСМ i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi ў Вiцебскай вобласцi прайшоў чарговы семiнар-вучоба кiраўнiкоў Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi |
|