Вецер перакулiў аўтобус
Аляксандр ПУКШАНСКI
Ноччу 31 мая ў раёне пасёлка Андрэеўшчына, што пад Оршай з-за вельмi моцнага ветру перакулiўся рэйсавы аўтобус маркi «Неаплан», якi ехаў па маршруту «Рыга-Ялта».
Як паведамляе прэс-цэнтр УУС Вiцебскага аблвыканкама, у аўтобусе ехалi 33 чалавекi, у тым лiку 18 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 12 гадоў, якiя накiроўвалiся на дзiцячы мiжнародны турнiр па футболу ў Запарожжа. У вынiку з траўмамi былi дастаўлены ў бальнiцу вадзiцель аўтобуса i адзiн юны футбалiст. Яшчэ адзiн пасажыр — жанчына ад шпiталiзацыi адмовiлася.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ноччу 31 мая ў раёне пасёлка Андрэеўшчына, што пад Оршай з-за вельмi моцнага ветру перакулiўся рэйсавы аўтобус маркi «Неаплан», якi ехаў па маршруту « |
|