Падтрымаць прыгажосць
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Глядзiце! V Нацыянальны конкурс прыгажосцi «Мiс Беларусь», якi праходзiць сёння ў Палацы Рэспублiкi, упершыню ў гiсторыi будзе транслiравацца па БТ у прамым эфiры.З 18 гадзiн Першы нацыянальны тэлеканал настройваецца на хвалю прыгажосцi. Гледачам жа — як прысутным у зале Палаца Рэспублiкi, так i тым, хто сядзiць ля экранаў — таксама можна будзе паўплываць на лёс 24 фiналiстак конкурсу «Мiс Беларусь». Бо сёлета ўпершыню адбудзецца iнтэрактыўнае галасаванне, па вынiках якога будзе вызначана «Мiс глядацкiх сiмпатый». Каб аддаць свой голас за ўдзельнiцу, якая вам найбольш спадабалася, трэба набраць нумар 8-803-100-04-ХХЁ дзе ХХ — нумар ад 01 да 24. Званок бясплатны. Працягнецца галасаванне крыху больш за паўтары гадзiны, вынiкi яго будуць вядомыя непасрэдна напрыканцы конкурсу, i «Мiс глядацкiх сiмпатый» атрымае прыз ад Белтэлерадыёкампанii.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
V Нацыянальны конкурс прыгажосцi «Мiс Беларусь», якi праходзiць сёння ў Палацы Рэспублiкi, упершыню ў гiсторыi будзе транслiравацца па БТ у прамым эфi |
|