Наўмыснае банкруцтва?..
Iгар ГРЫШЫН
Ва ўчыненнi гэтага злачынства падазраецца кiраўнiк гомельскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кампанiя «Майстар гандлю».
Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, дырэктар гэтага таварыства, як мяркуецца, летась насуперак iнтарэсам свайго прадпрыемства, выключна з карыснай зацiкаўленасцi правёў нявыгадную здзелку. У прыватнасцi ён падазраецца ў тым, што з мэтай павелiчэння неплацежаздольнасцi ТАА заключыў i выканаў заведама нявыгадную здзелку па адчуджэнню маёмасцi, чым нанёс урон у асаблiва буйным памеры на суму 307 мiльёнаў рублёў. Упраўленнем дэпар-тамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi ў адносiнах да дырэктара ўзбуджана крымiнальная справа.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўчыненнi гэтага злачынства падазраецца кiраўнiк гомельскага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кампанiя «Майстар гандлю» |
|