Махлярства ў буйным памеры
Iгар ГРЫШЫН
Былы кiраўнiк аднаго з маладзечанскiх таварыстваў з дадатковай адказнасцю, як мяркуецца, шляхам падману змог завалодаць маёмасцю iншага прадпрыемства на суму 12,6 мiльёна рублёў.
Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Камiтэта дзяржкантролю, у адносiнах да гэтага грамадзянiна Маладзечанскiм мiжрайаддзелам фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Мiнскай вобласцi i Мiнску ўзбуджана крымiнальная справа. Яшчэ летась добра ведаючы, што таварыства, дырэктарам i заснавальнiкам якога ён з’яўляўся, лiквiдавана i ўсе паўнамоцтвы перайшлi да адпаведнай камiсii, ён тым не менш пайшоў на забароненую законам здзелку. Прайдзiсвет злоўжыў даверам дырэктара аднаго з рэспублiканскiх прадпрыемстваў i завалодаў маёмасцю завода на вышэйзгаданую суму.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былы кiраўнiк аднаго з маладзечанскiх таварыстваў з дадатковай адказнасцю, як мяркуецца, шляхам падману змог завалодаць маёмасцю iншага прадпрыемства
|
|