21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дапамог дух ахвяры

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Inter - ПОЛ

У Бразiлii жанчына, якая падазравалася ў забойстве палюбоўнiка, была прызнана невiнаватай дзякуючы «паказанням» самой ахвяры. Суд прыняў у якасцi доказу два пiсьмы, якiя нiбыта прыслаў з iншага свету мужчына.

Суд выслухаў паказаннi нейкага мага, якi заявiў, што да яго з’явiўся дух нябожчыка Эрыка да Сiльва Кардоса. Вынiкам гэтага спiрытычнага сеанса аказалiся два пiсьмы, нiбыта напiсаныя самой ахвярай пры пасрэднiцтве медыума. У сваiм пасланнi мужчына паведамiў, што 63-гадовая Iара Маркес Барселас не вiнаватая ў яго смерцi. Кардоса быў застрэлены ў 2003 годзе ў сваiм доме, а падазравалi ў гэтым яго палюбоўнiцу спадарыню Барселас. Паколькi пiсьмы з нябыту не выклiкалi пратэсту з боку абвiнавачання, суд прыняў iх у якасцi доказу, i ў вынiку спадарыня Барселас была поўнасцю апраўдана i вызвалена.

СТУДЭНТ ПАДРАБЛЯЎ АДЗНАКI

Не сакрэт, што многiя студэнты пры здачы экзаменаў махляраць, спiсваючы са шпаргалак цi ў суседа. Аднак Марк Шнайдэр з унiверсiтэта Пэрдзью пайшоў далей: ён узламаў вучэбны камп’ютар i падрабiў свае адзнакi па фiзiцы, за што быў змешчаны ў турму.

23-гадовы студэнт, якi быў не ў сiлах справiцца са складанай навукай, вырашыў справу падманам i стаў амаль выдатнiкам. Усё было б добра, калi б у адзiн цудоўны момант выкладчык гэтага курса не заўважыў падмены. Ён звярнуўся ў службу iнфармацыйнай падтрымкi, якая, у сваю чаргу, звязалася з палiцыяй. Палiцэйскiя выявiлi парушальнiка i высветлiлi, што ў вынiку ўзлому былi зменены вынiковыя адзнакi некаторых студэнтаў.Узломшчыка арыштавалi i змясцiлi ў турму, праўда, праз некаторы час адпусцiлi пад заклад.

АМЕРЫКАНКА АБСТРАЛЯЛА ВЕРТАЛЁТ

Жыхарка Фларыды, раздражнёная грукатам лятаючага над яе домам палiцэйскага верталёта, вырашыла збавiцца ад шуму вельмі арыгiнальна. Узброiўшыся ракетамi для феерверка, яна выбегла на двор i пачала iх запускаць у машыну, што лятала.

44-гадовая Томпсан з горада Арланда была затрымана палiцэйскiмi ў той момант, калi азартна заражала ўжо другую ракету. Паводле слоў экспертаў, нягледзячы на тое, што зброя была цацачная, яе дзеяннi маглi нанесцi верталёту сур’ёзны ўрон i нават стаць прычынай крушэння. У вынiку супраць артылерысткi ўзбуджана крымiнальная справа: яе абвiнавацiлi ў запуску пiратэхнiчных вырабаў з вялiкiм радыусам паражэння ў апарат, што лятае.

6-ГАДОВАЕ ДЗIЦЯ З МАРЫХУАНАЙ

Выкладчыцу адной са школ амерыканскага штата Мiнесота шакiравала тое, што знаходзiлася ў партфелi яе 6-гадовага вучня.

У рукзаку маленькага хлопчыка было 25 пакецiкаў марыхуаны. Але дзiця не разумела, што гэта такое i як яно трапiла ў яго сумку. Выслухаўшы вучня, выкладчыца перадала небяспечную знаходку дырэктару школы, якi тут жа звярнуўся ў палiцыю. Аднак не паспелi апошнiя прыбыць на месца iнцыдэнту, як у школу прыбег бацька «дылера». Ён выхапiў у сына рукзак i знiк. Аднак праз некаторы час уцякач быў затрыманы. Высветлiлася, што ён схаваў марыхуану ў рукзак сына, калi быў упэўнены, што нiхто яе не здагадаецца там шукаць. Калi ж ён убачыў, што партфеля няма, то адразу ж пабег у школу. 29-гадовы Коры Рэндл арыштаваны па абвiнавачванню ў гандлi наркотыкамi.

Падрыхтаваў Iгар РЫГОРАЎ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бразiлii жанчына, якая падазравалася ў забойстве палюбоўнiка, была прызнана невiнаватай дзякуючы «паказанням» самой ахвяры. Суд прыняў у якасцi дока
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика