Iтальянскi праект у Магiлёве
Iлона IВАНОВА
Стылiсты з Iталii правядуць у Магiлёве 14—15 чэрвеня паказальнае шоу i навучальны семiнар. На iх будзе прэзентавана прадукцыя iтальянскай кампанii «ВES» — касметыка, парфум i прылады для прафесiйных цырульнiкаў i шырокай публiкi.
Стылiсты мяркуюць прадэманстраваць магiляўчанам самыя модныя напрамкi стрыжак i актуальныя колеры валасоў, i ўсё гэта бясплатна. Кампанiя «ВES» мае намер iвеставаць свае сродкi ў эканомiку Магiлёва i пабудаваць у свабоднай эканамiчнай зоне прадпрыемства. Аднак да пачатку работы iтальянцы хочуць праверыць рэакцыю патэнцыяльных спажыўцоў на сваю прадукцыю, якая цяпер прадстаўлена ў больш за паўсотнi краiнах свету. Праект падтрымлiваюць гарадскiя ўлады, якiя зацiкаўлены ў стварэннi новых працоўных месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стылiсты з Iталii правядуць у Магiлёве 14—15 чэрвеня паказальнае шоу i навучальны семiнар |
|