Здароўе — не «бар’ер» для спорту
Сяргей ГРЫБ
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у пачатку чэрвеня на базе спарткомплексу «Стайкi» пад Мiнскам пройдуць III адкрытыя летнiя нацыянальныя спецыяльныя Алiмпiйскiя гульнi.
Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Надзеi Басюк, гульнi пройдуць пад эгiдай мiнiстэрстваў спорту i турызму, працы i сацыяльнай абароны, а таксама Мiнiстэрства адукацыi Беларусi пры падтрымцы праекта развiцця i супрацоўнiцтва Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыi. Пры гэтым запланавана правядзенне спаборнiцтваў па чатырох вiдах спорту (лёгкай атлетыцы, тэнiсу, плаванню i валейболу), удзел у якiх возьмуць каля 250 чалавек — грамадзян з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Дарэчы, адзначыла Надзея Басюк, чакаецца, што надалей лепшыя са спартсменаў-iнвалiдаў стануць асновай для нацыянальных зборных, якiя будуць прадстаўляць нашу краiну на спецыяльных мiжнародных турнiрах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, у пачатку чэрвеня на базе спарткомплексу «Стайкi» пад Мiнскам пройдуць III адкрытыя летнiя на
|
|