21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Эксперымент» не прайшоў

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Тунiс

Футбол. Кубак LG

Спецыяльны карэспандэнт перадае з Тунiса

Удзел нацыянальнай зборнай Беларусi ў мiжнародным футбольным турнiры на Кубак LG у Тунiсе, без сумненняў, падзея значная. Для каманды Юрыя Пунтуса вельмi важна «абстраляць» новаспечаных «зборнiкаў», якiх у цяперашнiм выязным складзе на афрыканскiм кантыненце вельмi шмат.

Зрэшты, фактар маладосцi на сённяшнi дзень зусiм не козыр у руках новага кiраўнiка нацыянальнай каманды. Аб гэтым сведчыць вынiк стартавага матча зборнай Беларусi супраць гаспадароў турнiру — 0:3.

Гульня супраць каманды Тунiса, якая змагла прабiцца ў фiнал сусветнага першынства-2006 у Германii, у многiм стала псiхалагiчным экзаменам для навiчкоў беларускай каманды. Адсутнасць Глеба, Кутузава, Рамашчанкi не можа не адбiцца на байцоўскiм характары гасцей. Хоць надвор’е нам спрыяла. Перад самай гульнёй прыгарад Тунiса, дзе размяшчаецца шыкоўны футбольны стадыён iмя 7 Лiстапада, накрыў добры лiвень, спякота спала. Сапраўдны беларускi клiмат...

На жаль, дапамога нябеснай канцылярыi нашай зборнай не была выкарыстана. Тунiсцаў нават не збiў з толку той факт, што падчас урачыстага адкрыцця турнiру ўсе шары, акрамя тунiскага, з нацыянальнымi сцягамi краiн-удзельнiц дружна ўзнялiся ўверх i пад парывамi ветру рушылi ў невядомым напрамку. У дрэнныя прыметы каманда вядомага французскага трэнера Рожэ Лемера, якi ў 2000 годзе прывёў каманду Францыi да залатых медалёў чэмпiянату Еўропы, не верыць.

З першых хвiлiн гаспадары рушылi асаджаць вароты Хамутоўскага. Алжырскi арбiтр спакойна назiраў, як «чырвоныя» пад знакам паўмесяца i зоркi iдуць наперад. Хоць у нашых быў рэальны шанц адкрыць лiк на 16-й хвiлiне, аднак Васiлюк «запароў» свабодны ўдар у межах чужой варатарскай пляцоўкi. Гэты фактар, вiдавочна, яшчэ больш натхнiў тунiсцаў, i ў рэшце рэшт яны разбiлi абарончыя пазiцыi гасцей, як рымляне Карфаген. Дарэчы, гэта гiстарычнае месца знаходзiцца ў наваколлi сталiцы Тунiса з аднайменнай назвай. Справай тэхнiкi для падначаленых Рожэ Лемера было давесцi гэту сустрэчу да чарговай перамогi.

Пэўна, што настрой у гаспадароў на стартавую перамогу з вялiкiм лiкам мог быць большым, калi б матч наведаў прэзiдэнт краiны Заян Абдом Бен Алi. А гэта магло здарыцца, бо на сустрэчу Уругвай—Лiвiя прыбыў кiраўнiк Лiвiйскай джамахiрыi Муамар Кадафi, што дадало турнiру LG дадатковага каларыту. Дарэчы, нягледзячы на прысутнасць высокага госця, каманда Лiвii прайграла 1:2. На пасляматчавай прэс-канферэнцыi настаўнiк гаспадароў Рожэ Лемер дыпламатычна падкрэслiў высокi ўзровень падрыхтоўкi беларускай каманды, якой не хапала майстэрства ў абароне i пры завяршэннi атак.

Галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Пунтус не стаў нiкога выстаўляць крайнiм за паражэнне з выязнога эксперыментальнага складу. Ён падкрэслiў, што каманда Тунiса была мацнейшай у гэтым матчы. Зараз у яе iдзе падрыхтоўка да фiнальнай часткi чэмпiянату свету ў Германii. Таму матывацыя гаспадароў была надзвычай высокай. Сёння беларуская каманда ў 17.00 па мiнскаму часу правядзе матч за 3-е месца з камандай Лiвii. Галоўны ж прыз разыграюць памiж сабой дзвюма гадзiнамi пазней зборныя Тунiса i Уругвая.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыяльны карэспандэнт перадае з Тунiса
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика