Наступны матч — у Дрэздэне
Леанiд ТУГАРЫН
Днямі на мiнскiм стадыёне «Дынама» адбыўся мiжнародны таварыскi матч памiж камандамi ветэранаў «Дынама» (Мiнск) i «Дынама (Дрэздэн).
Гульня была прымеркавана да маючага хутка адбыцца чэмпiянату свету па футболу ў Германii. Гэтую сустрэчу ветэранаў-спартсменаў арганiзавалi пасольства ФРГ у Беларусi, футбольны клуб «Дынама» (Мiнск) i асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола». Тыя, хто прысутнiчаў на стадыёне, не былi расчараваныя гульнёй. У абедзвюх камандах гуляла шмат вядомых у нядаўнiм мiнулым футбалiстаў, сярод якiх гледачы ўбачылi чэмпiёнаў СССР i ГДР, пераможцаў еўрапейскiх кубкаў, Алiмпiйскiх гульняў. У складзе беларускай каманды ветэранаў былi Юрый Курбыка, Андрэй Зыгмантовiч, Юрый Трухан, Вiктар Сокал, Людас Румбуцiс, Андрэй Шалiма i iншыя знакамiтыя футбалiсты. Нiхто не хацеў уступаць, i каманды ўпарта змагалiся, але сiлы былi роўныя i перамагла, як гаворыцца, дружба. З лiкам 3:3 каманды пакiнулi поле. Пасля матча ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўзнагароджванне ветэранаў футбола ганаровымi медалямi i сувенiрамi. Было аб’яўлена, што наступны дынамаўскi матч адбудзецца ў Дрэздэне пасля чэмпiянату свету па футболу. Пра неабходнасць гэтай сустрэчы гаварыў, у прыватнасцi, пасол ФРГ у Беларусi Марцiн Хекер. На яго погляд, падобныя гульнi i сустрэчы ўмацоўваюць сувязi памiж двума народамi, дазваляюць iм лепш разумець адзiн аднаго.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямі на мiнскiм стадыёне «Дынама» адбыўся мiжнародны таварыскi матч памiж камандамi ветэранаў «Дынама» (Мiнск) i «Дынама (Дрэздэн)
|
|