21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусь для дзяцей разам з дзецьмi

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

У Мiжнародны дзень абароны дзяцей Мiнская вобласць падводзiла вынiкi акцыi «Я — беларус, i гэтым ганаруся!», якая распачалася 1 сакавiка гэтага года.

У межах акцыi быў арганiзаваны абласны конкурс творчых работ навучэнцаў «Сэрцам адданы роднай зямлi», скiраваны на фармiраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасцi, патрыятызму, адказнасцi за будучыню. На разгляд журы паступiла 208 творчых работ школьнiкаў i 62 навучэнцаў ПТВ i каледжаў у самых розных жанравых формах (лiтаратурны расказ, нарыс, эсэ, сачыненне, паэма, цыкл вершаў, iнтэрв’ю, рэпартаж, сцэнарый i iнш.) Конкурс праводзiўся па наступных намiнацыях: «Усё шчасце зямлi — за працай!», «Цуд роднай зямлi», «Лёс маёй сям’i ў лёсе маёй краiны», «Рукамi мацi зямля сагрэта», «Бацькаўшчыне прысвячаецца...»

— Прачытаўшы творчыя работы, я быў вельмi ўзрадаваны тым, якiя ў нас ёсць таленавiтыя, разумныя, не па ўзросту мудрыя дзецi, — дзелiцца ўражаннямi член журы, паэт, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Уладзiмiр Карызна. — На конкурсе прадстаўлена сапраўдная лiрыка, паэтычны крык душы. Прычым выклiкае здзiўленне i захапленне свежасць слова i самавыказвання, а таксама высокi майстэрскi ўзровень маладых аўтараў. Мы, маё пакаленне паэтаў, што змаглi, зрабiлi. Прыемна ўсведамляць, што ў нас ёсць адораная змена, маладое полымя.

14 абсалютных пераможцаў конкурсу атрымалi дыпломы ўпраўлення адукацыi Мiнаблвыканкама, яшчэ 78 дыпломаў вучэбна-метадычнай установы «Мiнскi абласны вучэбна-метадычны кабiнет» атрымалi навучэнцы школ, 27 — навучэнцы ПТВ i 13 — педагагiчных каледжаў. Падвядзенне вынiкаў i ўрачыстая цырымонiя ўзнагароджання прайшлi 1 чэрвеня на цэнтральнай плошчы Заслаўя падчас абласнога свята «Беларусь для дзяцей разам з дзецьмi».

Падобная акцыя праводзiцца ў вобласцi кожны год. Як падкрэслiў першы намеснiк начальнiка ўпраўлення адукацыi Мiнаблвыканкама Мiкалай Кулеш, на Мiншчыне створаны ўсе ўмовы для выканання Канвенцыi аб правах дзiцяцi i Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб правах дзiцяцi». У вобласцi будуюцца новыя дашкольныя ўстановы (дзiцячыя садкi ў Чысцi Маладзечанскага раёна, у Крупках), адкрываюцца новыя тыпы ўстаноў (яслi-сад, школа-сад). Для аздараўлення дзяцей на Мiншчыне працуюць 7 санаторных лагераў, адкрыта 61 група санаторнага накiрунку. Летам звыш 73 тысяч дзетак вывезуць на адпачынак у загарадныя лагеры, з iх каля 30 тысяч будуць аздараўляцца кругласутачна.

Заслаўе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiжнародны дзень абароны дзяцей Мiнская вобласць падводзiла вынiкi акцыi «Я — беларус, i гэтым ганаруся!», якая распачалася 1 сакавiка гэтага года
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика