Лясгасам гарантаваны выхад на еўрапейскi i сусветны рынак
Сяргей РАСОЛЬКА
5 чэрвеня ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi ў рамках вiзiту мiсii еўрапейскiх экспертаў у галiне лясной сертыфiкацыi адбудзецца ўрачыстае ўручэнне лясных сертыфiкатаў FSC 25 лясгасам краiны.
Менавiта ў iх восенню мiнулага года працавалi дзве каманды еўрапейскiх спецыялiстаў. Iмi разглядалiся экалагiчныя, эканамiчныя i сацыяльны аспекты лесагаспадарчай дзейнасцi прадпрыемстваў, а таксама ацэньвалiся дрэваапрацоўчыя магутнасцi на адпаведнасць стандартам ланцуга пастаўкi FSC. Працы лясгасаў была дадзена станоўчая адзнака. Пацверджаннем таму якраз i стане ўручэнне сертыфiкатаў, што стануць гарантам прысутнасцi лясной прадукцыi беларускiх лясгасаў на еўрапейскiм i сусветным рынках.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 чэрвеня ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi ў рамках вiзiту мiсii еўрапейскiх экспертаў у галiне лясной сертыфiкацыi адбудзецца ўрачыстае ўручэнне лясн
|
|