21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пабачыць Парыж. I?..

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Народная мудрасць настойвае, што вучыцца лепш на памылках iншых. Аднак заўсёды застаюцца людзi, якiя проста не могуць абысцi граблi. Як такiх лепш называць, мяркуючы па прымаўцы, народ таксама даўно вызначыўся...

Усё ж такi моцныя гэтага свету, як правiла, вельмi далёкiя ад народа. I рашэннi, якiя прымаюцца «на самым версе» ў асобных дзяржавах, iнтарэсы гэтага самага дэмаса ўлiчваюць не часта. Узяць хоць бы тую ж Украiну. Вышэйшая ўлада «iмем аранжавай рэвалюцыi» развярнула вектар знешняй дзяржаўнай палiтыкi ў бок Еўрапейскага саюза i паўночна-атлантычнага альянсу. Маўляў, а вось i мы! Просiм любiць i дараваць! А ў хуткiм часе высветлiлася, што не так ужо iх там i чакаюць. Нават размовы аб уступленнi ў «сям’ю» ў блiжэйшай перспектыве весцi не хочуць... Iншая справа НАТО. Тых на ўсход Еўропы быццам магнiтам цягне. Упускаць чарговы плацдарм Брусель, натуральна, не збiраўся. Таму пры першай жа магчымасцi паўдзельнiчаць у шматнацыянальных ваенных вучэннях на тэрыторыi Украiны, там скарысталiся запрашэннем. Вось толькi накладка выйшла. Жыхары Феадосii, куды абсалютна нечакана для iх прышвартаваўся замежны ваенны карабель, аптымiзму i радасцi кiраўнiцтва краiны з гэтай нагоды яўна не падзялялi. А таму проста заблакiравалi порт i не дазволiлi разгрузiць на сваю зямлю кантэйнеры далёка не з гуманiтарным змесцiвам. Добраахвотнiкi разам з мясцовым казацтвам стварылi сапраўдныя атрады супрацiўлення, разбiлi лагеры з палаткамi меддапамогi i палявой кухняй. I трымаюць пазiцыi нiбы пры абароне Севастопаля...

Апратэставалi такiя беспардонныя паводзiны замежных марпехаў i дэпутаты мясцовага гарсавета. Прычым, аднагалосна, не зважаючы на належнасць да блокаў i партый, што бывае даволi рэдка. У хуткiм часе абурылася i Вярхоўная Рада. Новаспечаныя парламентарыi, на хуткую руку перачытаўшы Канстытуцыю, са здзiўленнем высветлiлi, што аказваецца, знаходжанне на тэрыторыi Украiны замежных ваенных сiл i тэхнiкi без iх дазволу з’яўляецца грубым парушэннем закона... Найбольш гарачыя загаварылi пра ваенную агрэсiю, дзяржаўную здраду i нават iмпiчмент прэзiдэнту. Прынамсi, усе кропкi над «i» будуць расстаўлены на пасяджэннi Вярхоўнай Рады 7 чэрвеня. Аднак крэслы пад некаторымi мiнiстрамi захiсталiся ўжо зараз.

... Нягледзячы на блiзкае суседства, у Беларусi ўзаемаадносiны народа з уладай зусiм iншыя. Паважлiвыя, даверлiвыя. Таму кiраўнiцтва рэспублiкi, насуперак волi людзей, нi ў якiя сытыя «стойлы» — нi натаўскiя, нi еўрасаюзныя — Беларусь не цягне. Што, на жаль, нельга з такой жа ўпэўненасцю сцвярджаць аб так званай айчыннай апазiцыi. Яе лiдары, пасля бясслаўнага паражэння на прэзiдэнцкiх выбарах, усiмi сiламi iмкнуцца пазбегнуць унутранага крызiсу i адстаяць хлебныя пасады. Каб мiнуць стадыю «разбору палётаў», на якой iм, безумоўна, прад’явiлi б справядлiвыя абвiнавачаннi ў неадпаведнасцi гордаму званню «бацькоў беларускай дэмакратыi», яны «барацьбу» за гэтую самую дэмакратыю вельмi лоўка падмянiлi на новую «нацыянальную» iдэю. Нi многа нi мала — барацьбу за «незалежнасць», i нават «iснаванне сваёй краiны». Менавiта так азначыў галоўную задачу на сёння колiшнi «адзiны» падчас чарговага замежнага ваяжу. На гэты раз — на радзiму генерала дэ Голя. Праўда, насцярожваюць спосабы i сiлы, з дапамогай якiх мясцовыя барацьбiты гэту самую незалежнасць збiраюцца адстойваць. Бо «велiзарную» ролю ў гэтым беларускiя дэмакратызатары, з iх жа слоў, аддаюць... Парламенцкай Асамблеi НАТО. Прабачце, прыплылi...

Такое ўражанне, што ўжо iншая прымаўка — пра Магамета — атрымала нечаканы працяг: наш «герой» схадзiў на паклон да гары, i запрашае-цягне яе да сябе на радзiму. Вось толькi дарэмна. Для беларускага ландшафту яны таксама ненатуральныя i наўрад цi прыжывуцца.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Народная мудрасць настойвае, што вучыцца лепш на памылках iншых. Аднак заўсёды застаюцца людзi, якiя проста не могуць абысцi граблi. Як такiх лепш наз
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика