100 км – за дзень і ноч
100 км – за дзень і ноч
У дваццаць чацвёрты раз паблiзу чыгуначнага прыпынку Асiна, што ў бок Стоўбцаў, прайшоў рэспублiканскi пешы турысцкi марафон «100 кiламетраў за 24 гадзiны». У iм стартавала звыш ста турыстаў. Кожны ўдзельнiк павiнен быў па карце пераадолець за суткi стокiламетровы маршрут i па дарозе адзначыцца на кантрольных пунктах. Калi заблудзiш, прыходзiцца, як кажуць, наразаць дадатковыя кругi. Сёлета па-за канкурэнцыяй была каманда турклуба «Пiлiгрым» Маладзечанскага раёна. Абсалютнай чэмпiёнкай сярод жанчын стала Галiна Кавалёва. Дарэчы, Галiна раней перамагала на чэмпiянаце Беларусi па марафонскiм бегу. Сяброўкi Кавалёвай — Святлана Кошалева i Святлана Iгнатовiч — паказалi лепшыя вынiкi ў сваiх узроставых групах. Падтрымала жанчын-пiлiгрымак i мужчынская палавiна – Ягор Дзмiтрачэнка, Андрэй Дзянiс i Патах Абдул-Патахаў. — Мы ў шаснаццаты раз удзельнiчалi ў марафоне, — сказаў карэспандэнту «Р» дырэктар турклуба «Пiлiгрым» Сяргей Бялкоў. – I гэта сёмая наша перамога. А яшчэ восем разоў займалi прызавыя месцы. У наступным годзе спаборнiцтвы пройдуць на тэрыторыi Маладзечанскага раёна. Спадзяёмся паўтарыць поспех. Другой на сёлетнiм марафоне стала сталiчная каманда «Фэнсi-Атлант», а трэцяй — «Альтаiр-БДУIР». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|