Спорава жартуе здорава
Святлана ЯСКЕВIЧ
У Бярозаўскiм раёне распачата падрыхтоўка да трэцяга фестывалю народнага гумару «Спораўскiя жарты». Як паведамiў загадчык аддзела культуры райвыканкама Антон Барашка, свята гумару, смеху, аптымiзму праходзiць у бярозаўскiх «Аўцюках» з 1996 года раз у пяць гадоў. Сёлета яно адбудзецца 15—16 лiпеня на беразе жывапiснага спораўскага возера.
З сапраўдных Аўцюкоў госцi таксама прыедуць. Па праграме яны павiнны паспаборнiчаць з гаспадарамi на дасцiпнасць, каб высветлiць, хто ж самы смешны. Спораўцы так звычайна запрашаюць на сваё галоўнае свята: «Прыязджайце да нас на смехавiско». А павесялiцца там будзе ад чаго. Ну дзе яшчэ можна наведаць выставу самагонных апаратаў ды з дэгустацыяй? Гаспадары абяцаюць частаваць гасцей гарэлкай «Яршовая», грэчневай кашай з хрэнам пад назвай «Ну i хрэн з ёю», наведвальнiкаў запросiць таксама шынок «Пад мухай». На свята збяруцца больш за паўтысячы гасцей, у тым лiку з суседнiх краiн. Спораўцы будуць прэзентаваць дзве кнiжкi сваiх анекдотаў i смяшынак, да якiх агульным эпiграфам можна, вiдаць, паставiць зноў жа спораўскi выраз: «Каб не спявалi, не скакалi ды не цешылiся, то, можа быць, даўно б павесiлiся».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бярозаўскiм раёне распачата падрыхтоўка да трэцяга фестывалю народнага гумару «Спораўскiя жарты»
|
|