21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карона знайшла каралеву праз два гады

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiс Беларусь-2006

Магiляўчанка Кацярына Лiтвiнава ўжо мела шанц перамагчы на Нацыянальным конкурсе прыгажосцi-2004. Аднак тады дзяўчына змагла прабiцца толькi ў дванаццатку суперфiналiстак, а журы аддало перавагу палачанцы Вользе Антропавай. Сёлета Каця вырашыла зноў узяць удзел i стала «Мiс Беларусь-2006».

— Вiншую з перамогай! Калi зразумелi, што на гэты раз карона пераможцы дастанецца менавiта вам?

— Хоць мяне лiтаральна атакуюць званкамi, вiншавальнымi паведамленнямi, дасюль не звыклася з тым, што я — «Мiс Беларусь», — прызнаецца дзяўчына. — Раней магла ў якiсьцi дзень выйсцi на вулiцу без макiяжу, але зараз, напэўна, такога ўжо сабе не дазволю, бо пасля перамогi патрабаваннi да сябе павялiчылiся.

— Вы вельмi ўпэўнена адчувалi сябе на сцэне ў час дэфiле. Напэўна, дапамог вопыт удзелу ў мiнулым конкурсе?

— З дэфiле я пазнаёмiлася не тады, а ў чатырнаццаць гадоў, калi прыйшла ў мадэльнае агенцтва. Праз два месяцы да нас у Магiлёў прыехаў Саша Варламаў, каб набiраць дзяўчат на «Супермадэль Беларусi». I выбраў у тым лiку мяне. У 2004-м я стала «Мiс магiляўчанкай». Удзельнiчала ў паказах, рэкламавала абутак.

— Чаго не хапiла, каб перамагчы два гады таму?

— Хутчэй за ўсё, упэўненасцi ў сабе i вопыту. Сёлета ж сцэна мне была ўжо знаёмая. Некаторыя дзяўчаты — таксама (сярод фiналiстак аказалася яшчэ некалькi «другагоднiц»), таму i настрой быў iншы.

— Не кожная дзяўчына адважыцца двойчы спрабаваць сябе ў адным i тым жа конкурсе... Няўжо настолькi вялiкiм было жаданне стаць «Мiс Беларусь»?

— Канешне! У 2004-м я трапiла ў дванаццатку i нiякiх тытулаў не набыла, а на гэты раз хацелася ўжо заняць прызавое месца, бо, калi мне прадаставiлi другi шанц, трэба яго абавязкова выкарыстоўваць.

— Вы разам з дзяўчатамi, якiя ўжо мелi вопыт удзелу, трымалiся ўбаку ад новенькiх? Магчыма, у вас была свая «дзедаўшчына»?

— Не! Мы, наадварот, iмкнулiся аб’яднаць усiх, стварыць такую ж цёплую атмасферу, якая панавала на мiнулым конкурсе, каб кожная з удзельнiц падтрымлiвала iншую. Напраклад, у некага не атрымлiваецца дэфiле, значыць, мы дапамагаем, паказваем, як трэба.

— Якiя адрозненнi памiж сёлетнiм i папярэднiм конкурсам?

— Асабiста для мяне — гэта з’яўленне новых педагогаў. Напрыклад, дэфiле нам выкладала пераможца мiнулага конкурсу, што стала вялiкiм плюсам, бо нас рыхтавала сама «Мiс Беларусь», якая ведала пра ўсё не па чутках. Акрамя гэтага, яна падтрымлiвала нас, давала парады. Казала, што самае галоўнае — заставацца ўпэўненай у сабе.

— Напярэдаднi фiналу вас вучылi, як рэагаваць, калi станеце «Мiс Беларусь»?

— Як ставiцца да перамогi, нам не казалi, бо ў кожнай дзяўчыны свая рэакцыя на такi тытул, i яна павiнна iсцi ад сэрца. У асноўным удакладнялi не эмацыянальныя, а пастановачныя моманты: дзе патрэбна стаць на сцэне, каб не было нiякiх замiнак. Наогул мы настолькi шмат рэпецiравалi, што давялi ўсё да аўтаматызму: на працягу прыкладна двух тыдняў мы толькi i рыхтавалiся да конкурсу — з ранiцы да вечара акцёрскае майстэрства, пастаноўка, праца з псiхолагам. Вельмi цяжкiмi сталi апошнiя днi, калi ўжо адчувалася напружанне перад фiналам. З жахам узгадваю i самы першы дзень, калi фатограф нас здымаў ажно да чатырох гадзiн ранiцы.

— Хтосьцi з родных падтрымлiваў вас у зале ў час фiналу?

— Мама спецыяльна дзеля гэтага прыехала. У час конкурсу я шукала яе вачыма ў зале, i гэта мяне падбадзёрвала. На жаль, не здолеў прысутнiчаць мой брат. Мы двайняткi. Нават вучымся ў адной i той жа ўстанове, толькi ён на завочным аддзяленнi. Знаёмыя кажуць, што мы падобныя ўсмешкамi.

— Якi з выхадаў на сцэну вам запомнiўся асабiста, i што звычайна апранаеце ў паўсядзённым жыццi?

— Кожны выхад быў адметны па-свойму, бо iншы стыль адзення прадугледжваў розную манеру паводзiнаў, iншыя эмоцыi i настрой. Эксперыментаваць з вобразамi было сапраўды цiкава. Адразу спадабалiся вячэрняя сукенка i калекцыя ад Iвана Айплатава. У паўсядзённым жыццi нашу джынсы, майкi, куртачкi. А наогул мне блiжэй рамантычны стыль.

— Падзялiцеся, калi ласка, сваiмi сакрэтамi прыгажосцi.

— Кожная дзяўчына, а не толькi «Мiс Беларусь», павiнна сачыць за сваёй знешнасцю. Мае асноўныя спосабы падтрымкi формы — кантрастны душ кожную ранiцу, макiяж, салярый, фiтнэс-клуб. Магу зрабiць гiмнастыку дома, але вельмi рэдка. Дарэчы, я — вялiкi аматар паесцi, таму ў стравах сябе не абмяжоўваю, ды i патрэбы такой няма, бо з канстытуцыяй мне пашанцавала: мае параметры вельмi блiзкiя да стандарту — 90-62-90.

— Ведаю, што вы вучыцеся. Наколькi падрыхтоўка да конкурсу паўплывала на вашу паспяховасць?

— Не надта, бо на заняткi мне хадзiць не трэба. Я ўжо заканчваю Беларуска-расiйскi унiверсiтэт. Буду эканамiстам. Паралельна з рэпетыцыямi працавала над дыпломам на тэму «Аналiз валютных аперацый камерцыйных банкаў». 19 чэрвеня ў мяне абарона.

— Як лiчыце: статус «Мiс Беларусь» дапаможа паспяхова абаранiць працу?

— Не ведаю... Калi я заязджала ва унiверсiтэт пасля конкурсу, каб удакладнiць некаторыя арганiзацыйныя моманты, усе, каго сустрэла, былi рады мяне бачыць, вiншавалi. Аднак прадказаць рэакцыю выкладчыкаў у час абароны не змагу, бо кожны чалавек па-свойму ставiцца да конкурсаў прыгажосцi.

— Пасля таго, як вы сталi «Мiс Беларусь», увага з боку мужчынскага полу павялiчыцца. Чым вас можна зачараваць пры такой канкурэнцыi?

— Мяне трэба здзiвiць. Любой дзяўчыне прыемна, калi ёй дораць падарункi, кветкi. I мне таксама.

— Аб чым марыце зараз?

— Карона ў мяне ўжо ёсць... (Задумваецца.) Хацелася б проста быць шчаслiвай.

— Дзякуй за гутарку! Поспехаў на абароне дыплома i ўдачы на сусветных конкурсах прыгажосцi.

Гутарыла Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiляўчанка Кацярына Лiтвiнава ўжо мела шанц перамагчы на Нацыянальным конкурсе прыгажосцi-2004
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика