«Не пi малако, а то...»
Пры правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнiкi АБЭЗ Пухавiцкага РАУС у Мар’iнай Горцы праверылi вытворчыя памяшканнi адной з фiрмаў, зарэгiстраванай у сталiцы. Там прадпрымальныя дзялкi арганiзавалi мiнi-цэх па вытворчасцi сухога малака.
Расфасоўваючы сухое малако аднаго з беларускiх маслакамбiнатаў, прадпрымальнiкi дабаўлялi туды 20 працэнтаў замяняльнiку цэльнага малака польскай вытворчасцi, а затым наклейвалi этыкеткi на мяшкi з таварнымi знакамi вядомага беларускага маслакамбiната. Вырабленая такiм чынам прадукцыя рэалiзоўвалася ў Расiйскую Федэрацыю. Пры праверцы супрацоўнiкi праваахоўных органаў выявiлi абсталяванне для расфасоўкi i прашыўкi папяровых мяшкоў, а таксама сухога малака на агульную суму 275 млн беларускiх рублёў i каля 3 тысяч мяшкоў замяняльнiку цэльнага малака польскай вытворчасцi на суму каля 60 млн рублёў. Па гэтаму факту супрацоўнiкамi аддзела па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi Пухавiцкага РАУС праводзiцца праверка. Наталля СВIДУНОВIЧ, аддзел iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры правядзеннi аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнiкi АБЭЗ Пухавiцкага РАУС у Мар’iнай Горцы праверылi вытворчыя памяшканнi адной з фiрмаў |
|