Мытныя органы краiн СНД выпрацавалi эфектыўную сiстэму ўзаемадзеяння
Мытныя органы краiн — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў за 15 гадоў яе iснавання выпрацавалi эфектыўную сiстэму ўзаемадзеяння. Аб гэтым заявiў прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня на сустрэчы з кiраўнiкамi мытных службаў дзяржаў — удзельнiц Садружнасцi.
Савет кiраўнiкоў мытных службаў з’яўляецца найбольш актыўным i рэзультатыўным галiновым органам СНД. Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў пазiцыю Беларусi па падтрымцы iнтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Мытныя органы Садружнасцi павiнны распрацаваць дакладную сiстэму ўзгодненых дзеянняў па забеспячэнню надзейнага кантролю за безумоўным выкананнем прынятых рашэнняў. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што Беларусь у блiжэйшы час плануе далучыцца да Мiжнароднай канвенцыi аб спрашчэннi i гарманiзацыi мытных працэдур. Падрыхтаваны праект новай рэдакцыi Мытнага кодэкса Беларусi, заснаваны на палажэннях гэтай канвенцыi. «Для нас, як для краiны, якая гандлюе практычна з усiм светам, важна, каб беларускiя тавары праходзiлi гранiцы дзяржаў Садружнасцi без затрымак. Таму мы iмкнёмся да таго, каб рынак рэгуляваўся не агароджай на гранiцы, а унiфiкаванымi нормамi, дзеючымi на ўсёй мытнай прасторы не толькi СНД, але i ўсяго свету». Беларусь прыкладзе максiмум намаганняў для стварэння адзiнай мытнай прасторы СНД. «Мы прыхiльнiкi iнтэграцыйных працэсаў i будзем садзейнiчаць таму, каб iнтэграцыя на постсавецкай прасторы развiвалася, а не разбуралася», — сказаў прэзiдэнт. Прадстаўнiкi краiн СНД падзякавалi беларусам за высокi ўзровень падрыхтоўкi да пасяджэння Савета кiраўнiкоў мытных службаў Садружнасцi, падкрэслiлi значнасць умацавання асабiстых кантактаў ва ўзаемадзеяннi мытных органаў. Бакi адзначылi важнасць узаемнага iнфармавання ў пытаннях мытнай сферы. Быў закрануты таксама шэраг праблемных пытанняў. У час сустрэчы госцi далi вельмi высокiя ацэнкi дынамiчнаму развiццю Беларусi, а таксама прыгажосцi i дагледжанасцi беларускай сталiцы. Беларусь з’яўляецца адкрытай, гасцiннай краiнай, тут гатовы паказаць гасцям прадпрыемствы, якiя забяспечваюць поспехi беларускай эканомiкi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што, нягледзячы на нацiск звонку, народнагаспадарчы комплекс краiны на працягу апошнiх гадоў функцыянуе эфектыўна. «Мы займаемся сваёй справай, стараемся добраўпарадкаваць нашу краiну i спяшаемся гэта зрабiць таму, што век палiтыкаў вельмi кароткi ў параўнаннi з гiстарычным працэсам. Нам трэба старацца хутчэй ажыццявiць тое, што намечана. Трэба аддаць доўг свайму народу, i мы стараемся гэта зрабiць па максiмуму», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мытныя органы краiн — удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў за 15 гадоў яе iснавання выпрацавалi эфектыўную сiстэму ўзаемадзеяння |
|