Лiдскi рэгiён: убачыць усё i адразу
Барыс ПРАКОПЧЫК
Запрашаем на выставу Цудоўную магчымасць пераканацца ў тым, наколькi шырокi i разнастайны спектр лiдскiх тавараў i паслуг, убачыць усё i адразу i, канешне, заключыць узаемавыгадныя кантракты прадастаўляе другая выстава «Лiда-Рэгiён-2006», якая пачнецца 30 чэрвеня ў рамках праграмы святкавання Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь.Прамысловасць Лiдчыны — унiкальны комплекс з вялiзным вытворчым патэнцыялам. Сярэднямесячны аб’ём прадукцыi складае 25—30 мiльёнаў долараў ЗША, прычым 30 працэнтаў яе экспартуецца. Аднак лiдчане не спыняюцца на дасягнутым i iмкнуцца, каб iх прысутнасць на рынках была яшчэ больш шырокай. З гэтай мэтай i праводзiцца рэгiянальная выстава, дзе будуць прадстаўлены вытворцы сельскай гаспадаркі і прамысловасці. На выставу запрошаны спецыялiсты мiнiстэрстваў i ведамстваў, саветнiкi беларускiх пасольстваў, якiя прадстаўляюць нашу краiну ў розных дзяржавах, прадстаўнiкi дзелавых колаў Расii, Украiны, Прыбалтыкi, Казахстана, а таксама адмiнiстрацый гарадоў-пабрацiмаў з Польшчы, Германii, Балгарыi i iншых краiн. Адбудзецца свята з нагоды 130-годдзя ААТ «Лiдскае пiва», паказальныя выступленнi конна-спартыўнай школы сельгаспрадпрыемства «Нiва», фiнал праекта Лiдскага тэлерадыёаб’яднання «Зорны куфар»... Дадатковую iнфармацыю аб Лiдскiм раёне можна атрымаць на сайце www.lida.by.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цудоўную магчымасць пераканацца ў тым, наколькi шырокi i разнастайны спектр лiдскiх тавараў i паслуг, убачыць усё i адразу i, канешне, заключыць узаем |
|