21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нашаму надвор’ю пагражае «шалёная дзяўчынка»?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

— У асяроддзi навукоўцаў-эколагаў ходзяць чуткi, што ў сёлетняй анамальна халоднай зiме ў Еўропе вiнавата халоднае акiянiчнае цячэнне Ла-Нiння. Кажуць, што яно ж прынясе гэтым летам да нас надзвычай спякотнае надвор’е.

Змiцер Клiмен, г. Магiлёў.

Як растлумачыла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, iх служба распрацоўвае з вялiкай дакладнасцю толькi не вельмi доўгатэрмiновыя прагнозы.

Паводле iнфармацыi, атрыманай Белгiдраметам ад расiйскiх калег, сярэднямесячная тэмпература паветра ў чэрвенi павiнна быць блiзкай да папярэднiх шматгадовых паказчыкаў i складзе прыкладна 15—17 градусаў. Колькасць ападкаў за гэты час таксама павiнна быць у межах сярэдняй клiматычнай нормы, якая адпавядае 69—83 мiлiметрам. Асобна трэба заўважыць, што такi халаднаваты i дажджлiвы пачатак чэрвеня ў сталiцы нашай дзяржавы апошнi раз назiраўся толькi ў 1975 годзе. Айчынныя сiноптыкi разлiчваюць на тое, што сапраўднае цяпло на тэрыторыю Беларусi завiтае ў другой палове чэрвеня. Па доўгатэрмiновых прагнозах беларускiх i расiйскiх спецыялiстаў, у лiпенi i жнiўнi тэмпература паветра павiнна быць ужо на некалькi градусаў вышэй клiматычнай нормы. Эксперты заўважаюць, што гэтыя «некалькi градусаў» сярэднямесячнай тэмпературы на практыцы адпавядаюць некалькiм тыдням надзвычайнай спякоты.

Што датычыцца «шалёнай дзяўчынкi», то паводле iнфармацыi, атрыманай рэдакцыяй з iнтэрнэтаўскiх крынiц прэс-службы Расгiдраметцэнтра, сапраўды сёлета ва ўсходняй частцы Цiхага акiяна нарадзiлася халоднае цячэнне Ла-Нiння (што ў перакладзе з iспанскай азначае «дзяўчынка»). Гэты антыпод цёплага Эль-Нiння («хлопчыка») традыцыйна прыносiць планеце шэраг клiматычных непрыемнасцяў. Сiнаптычныя анамалii «дзяўчынкi» ў выглядзе моцных ураганаў i актыўных працяглых цыклонаў робяць свае «набегi» галоўным чынам на тэрыторыю Аўстралii, у Акiянiю i на цэнтральную частку Амерыкi. Iстотнага ўплыву Ла-Нiннi на сярэднiя шыроты сёння навукоўцамi не зафiксавана. Таму намеснiк дырэктара гiдраметцэнтра Расii спадар Елiсееў раiць сваiм суайчыннiкам на гэты конт моцна не хвалявацца.

Наша суразмоўца Вольга Фядотава па гэтаму пытанню не такая катэгарычная. На яе думку, менавiта «шалёная дзяўчынка» можа зацягнуць у наш бок сухое i гарачае паветра з Афрыкi. Тады ў жнiўнi нас можа чакаць непрацяглае лакальнае надвор’е Сахары. Адразу заўважым, што гэтыя меркаваннi разглядаюцца толькi ў рамках тэарэтычных версiй. А пакуль сiноптыкi канстатуюць панiжаны для чэрвеня тэмпературны рэжым, калi тэмпература паветра да пачатку наступнага тыдня ўначы будзе не вышэй 4—10 градусаў цяпла, а ўдзень — 15—20 градусаў. I зноў месцамi па рэспублiцы будуць назiрацца сур’ёзныя дажджы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— У асяроддзi навукоўцаў-эколагаў ходзяць чуткi, што ў сёлетняй анамальна халоднай зiме ў Еўропе вiнавата халоднае акiянiчнае цячэнне Ла-Нiння. Кажуць
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика