Дзесяць... Потым дваццаць
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Нам з мужам бацькi i дзяржава дапамаглi купiць асобную аднапакаёвую кватэру. Зараз — жывём, пагашаем крэдыт. Чулi, што пры нараджэннi дзяцей частка яго будзе пагашацца. Але ў якiх памерах?Наталля Л., г. Светлагорск. Дзяржаўная фiнансавая дапамога пры нараджэннi дзяцей аказваецца не толькi шматдзетным (3 i больш дзяцей), але i iншым сем’ям. Так, у адпаведнасцi з Палажэннем аб фiнансавай дапамозе дзяржавы маладым сем’ям пры нараджэннi дзяцей у пагашэннi запазычанасцi па крэдытах, атрыманых у адкрытым акцыянерным таварыстве «Ашчадны банк «Беларусбанк» на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў (зацверджана Мiнфiнам, Ашчадбанкам «Беларусбанк» i Дзяржкаммоладзi Рэспублiкi Беларусь у 1996 годзе, з дадатковымi змяненнямi, унесенымi ў 1998—2000 i 2005 годзе), фiнансавая дапамога ўстаноўлена ў наступных памерах: пры нараджэннi першага дзiцяцi — 10 працэнтаў ад астатку запазычанасцi па выдадзеных крэдытах на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у адпаведнасцi з устаноўленым парадкам прадастаўлення крэдытаў; пры нараджэннi другога дзiцяцi — 20 працэнтаў ад астатку запазычанасцi. Пры нараджэннi трэцяга i наступных дзяцей фiнансавая дапамога аказваецца ў памерах i парадку, устаноўленых падпунктам 1.13 пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2000 г. № 185. Для атрымання фiнансавай дапамогi маладая сям’я павiнна прадставiць у фiлiял адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» па месцы атрымання крэдыту наступныя дакументы: заяву; копiю пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi (дзяцей); даведку аб складзе сям’i; даведку-пацвярджэнне аб пражываннi ў пабудаваным (рэканструяваным, набытым) з прыцягненнем крэдыту адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк» жылым памяшканнi; выпiску з рашэння гарадскога цi раённага выканаўчага камiтэта (адмiнiстрацыi раёна ў горадзе) аб прыняццi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў або выпiску з пратакола сумеснага пасяджэння адмiнiстрацыi i прафсаюзнага камiтэта арганiзацыi аб прыняццi на ўлiк маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў пазычальнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нам з мужам бацькi i дзяржава дапамаглi купiць асобную аднапакаёвую кватэру. Зараз — жывём, пагашаем крэдыт. Чулi, што пры нараджэннi дзяцей частка яг |
|