Адрыў ад «Гомеля» скарацiўся
Ірына ПРЫМАК
Пасля 8-га тура чэмпiянату Беларусi па футболу (вышэйшая лiга) лiдар застаўся той жа, але адрыў ад блiжэйшага сапернiка скарацiўся. «Гомель» згуляў унiчыю з брэсцкiм «Дынама» — 0:0. З такiм жа лiкам завяршыўся матч памiж сталiчным i вiцебскiм «Лакаматывамi». Першую перамогу пад кiраўнiцтвам новага трэнера Аляксея Пятрушына святкавалi мiнскiя дынамаўцы: «бела-блакiтныя» выйгралi ў наваполацкага «Нафтана» — 2:0. Вынiкi астатнiх сустрэч: «Днепр» (Магiлёў) — «Дарыда» (Ждановiчы) i «Белшына» (Бабруйск) — БАТЭ (Барысаў) згулялi з аднолькавым лiкам 1:2, «Тарпеда» (Жодзiна) — «Нёман» (Гродна) — 2:1, «Шахцёр» (Салiгорск) — «МТЗ-РIПА» (Мiнск) — 2:0.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля 8-га тура чэмпiянату Беларусi па футболу (вышэйшая лiга) лiдар застаўся той жа, але адрыў ад блiжэйшага сапернiка скарацiўся
|
|