21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўтаааматар

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядучы рубрыкі Мікола Дзябёла

Аўтадарогi

РАМОНТНЫЯ НЯЗРУЧНАСЦI

У Мiнску працягваецца рамонт цэнтральных аўтамагiстраляў, таму на некаторых вулiцах уведзены абмежаваннi руху.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, да 17 чэрвеня будзе закрыта палова праезнай часткi праспекта Незалежнасцi (ад вулiцы Акадэмiчнай да вулiцы Талбухiна). Рух будзе арганiзаваны па дзвюх палосах у кожным напрамку. На вулiцах Калiнiна i Талбухiна забаронены левы паварот з праспекта Незалежнасцi. Таксама будзе абмежаваны рух па вулiцы Сурганава на ўчастку ад вулiц Платонава да Кузьмы Чорнага. Каб не трапiць у затор, ДАI просiць вадзiцеляў пры выбары маршруту аб’язджаць згаданыя ўчасткi сталiчных дарог.

Аўтабяспека

УВАГА! ВАС ЗДЫМАЮЦЬ

На працягу месяца ў Мiнску ўстановiцца амаль 60 фотафiксатараў, якiя будуць здымаць парушальнiкаў хуткаснага рэжыму.

Пасля таго як нiчога не падазраваўшы «лiхач» трапiў у поле зроку фотафiксатара, парушальнiка прыкладна праз кiламетр спынiць патруль ДАI i прад’явiць «абвiнавачанне».

Зрэшты, нават калi «даiшнiкаў» у гэты момант не было побач, парушальнiкам рана радавацца. Пасля прагляду здымкаў супрацоўнiкi ДАI ўсё роўна знойдуць i пакараюць кожнага «лiхача». Спрачацца бессэнсоўна, бо на здымку будзе пазначаны дакладны час парушэння, хуткасць руху i нумар аўтамабiля.

З дапамогай «фотапамочнiкаў» беларускiя «даiшнiкi» спадзяюцца iстотна зменшыць колькасць аварый на дарогах. У Лондане, напрыклад, пасля ўстаноўкi фiксатараў колькасць аварый скарацiлася ў два разы. Будзем спадзявацца, што фотакамеры астудзяць пыл i айчынных «лiхачоў». Першыя днi працы засведчылi, што кожную хвiлiну адзiн фiксатар «ловiць» у сярэднiм чатырох парушальнiкаў хуткаснага рэжыму.

«МАРШРУТКI» ПАД КАНТРОЛЕМ

У сувязi з тым, што вадзiцелi маршрутных таксi апошнiм часам сталi даволi часта груба парушаць Правiлы дарожнага руху, Дзяржаўтаiнспекцыя ўзмацнiла кантроль за вадзiцелямi гэтых транспартных сродкаў.

Як паведамiў старшы дзяржiнспектар аддзела ДАI Цэнтральнага раёна Мiнска Iгар Мельнiк, супрацоўнiкамi названага падраздзялення штодзень праводзiцца комплекс мерапрыемстваў па нагляду за выкананнем правiлаў перавозкi пасажыраў у маршрутных таксi, сумесна з прадстаўнiкамi транспартнай iнспекцыi арганiзуюцца рэйды. За 5 месяцаў гэтага года толькi ў Цэнтральным раёне сталiцы былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi 222 вадзiцелi «маршрутак», забаронена эксплуатацыя 76 такiх транспартных сродкаў.

Аўтапрам

МАЗ — ГЭТА КЛАС

На мiжнародным аўтасалоне «SIA-2006», якi прайшоў у Кiеве, МАЗ-203 прызнаны лепшым гарадскiм аўтобусам вялiкага класа.

Беларускi аўтобус мае прасторны салон, у якiм умяшчаецца 102 пасажыры, роўную падлогу, без нахiлаў i прыступак. Увогуле прадукцыя Мiнскага аўтазавода цалкам адпавядае еўрапейскiм патрабаванням камфорту i якасцi.

ЧАГО ХОЧА ЖАНЧЫНА

Расiйскае прадстаўнiцтва кампанii Skoda правяло спецыяльнае даследаванне, каб высветлiць, якiя патрабаваннi прад’яўляюць да аўтамабiля жанчыны-вадзiцелi.

Сярод самых неабходных характарыстык прадстаўнiцы слабага полу назвалi наяўнасць у машыне аўтаматычнай каробкi перадач, падушак бяспекi, кандыцыянера i парктронiка.

Аўтажарт

Жанчына гаворыць сяброўцы, якая кiруе аўтамабiлем:

— Асцярожна! Хiба не бачыш знак «Небяспечны паварот»?!

— Бачу. Менавiта таму i хачу праехаць прама.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску працягваецца рамонт цэнтральных аўтамагiстраляў, таму на некаторых вулiцах уведзены абмежаваннi руху
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика