У Беларусi ў 2006—2010 гадах каштарысная вартасць будаўнiцтва жылля будзе знiжана на 10 працэнтаў
Аб гэтым прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 8 чэрвеня праiнфармаваў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў.
Гэта справаздача адкрывае новую практыку ў рабоце кiраўнiка дзяржавы: прэзiдэнт заслухае кожнага назначанага пасля прэзiдэнцкiх выбараў кiраўнiка дзяржоргана, якi падрабязна даложыць аб сiтуацыi ў падсправаздачнай сферы ў цэлым, аб перспектывах i ўнясе канкрэтныя прапановы па далейшаму развiццю сваёй галiны. Асаблiвая ўвага была ўдзелена ўдасканаленню рэгiянальнай структуры кiравання будаўнiчым комплексам, пытанням развiцця будгалiны i яе матэрыяльна-тэхнiчнай базы, iндустрыяльнага i жыллёвага домабудавання, а таксама павелiчэння аб’ёмаў будаўнiцтва жылля i павышэння яго даступнасцi для слаёў насельнiцтва, якiя маюць патрэбу. У прыватнасцi, у 2007 годзе неабходна забяспечыць кошт аднаго квадратнага метра ў памеры не больш за $600 для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Кiраўнiк дзяржавы падтрымаў прапанову па ўдасканаленню дзейнасцi ўпраўленняў капiтальнага будаўнiцтва мясцовых органаў улады. На сустрэчы абмеркаваны мерапрыемствы па спрашчэнню механiзмаў выдзялення зямельных участкаў i атрымання дазволу на будаўнiцтва аб’ектаў. Сёння гэта працэдура даволi працяглая — займае ад 6 да 9 месяцаў. Прапанаваныя меры даюць магчымасць у 3—4 разы скарацiць гэтыя тэрмiны. Аляксандр Лукашэнка праiнфармаваны аб выкананнi даручэння па пераходу на праектаванне, складанне праектна-каштарыснай дакументацыi ў дзеючых цэнах, а не ў цэнах 1991 года са складаным пералiчэннем i прымяненнем вялiкай колькасцi каэфiцыентаў. Гэта рашэнне будзе рэалiзавана ў 2006—2007 гадах. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнку 8 чэрвеня праiнфармаваў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Аляксандр Селязнёў |
|