Пенсii: размеркаванне i назапашванне
Святлана БАРЫСЕНКА
Акцэнты Рэальны памер пенсii павялiчыцца да канца 2010 года ў 1,5 раза. Сярэднi памер пенсii па ўзросту складае зараз 115 долараў.Паводле слоў начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiны Каралёвай, практычна кожны трэцi выходзiць зараз на пенсiю да належнага тэрмiну. З 1999 года доля такiх пенсiянераў вырасла ў тры разы. Аднак надалей, адзначае Валянцiна Каралёва, неабходна змянiць псiхалогiю i наймальнiка, i работнiка. Новы законапраект прадугледжвае змяненне крынiцы фiнансавання датэрмiновых пенсiй, увядзенне дадатковага прафесiйнага страхавання работнiкаў, якiя працуюць у неспрыяльных умовах. Такое фiнансаванне плануецца ажыццявiць за кошт узносаў работадаўцаў. Узносы будуць назапашвацца i выкарыстоўвацца для выплаты прафесiйных пенсiй да моманту дасягнення пенсiйнага ўзросту. Дарэчы, зараз 21 працэнт усiх пенсiянераў — 514 тысяч чалавек — працягваюць працаваць. Пераважная большасць мае даволi нiзкi ўзровень заробку, паколькi працуе ў галiне аховы здароўя, адукацыi, гандлi, грамадскiм харчаваннi, сельскай гаспадарцы i iншых. Летась сярэднi памер пенсii па ўзросту склаў 43 працэнты ад сярэдняй заработнай платы. Праўда, у таго, хто атрымлiваў высокi заробак, памер пенсii складае 15—20 працэнтаў, а ў тых, хто атрымлiваў нiзкi — 80 працэнтаў i нават вышэй. Змянiць сiтуацыю можна з дапамогай увядзення рахункаў умоўнага назапашвання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэальны памер пенсii павялiчыцца да канца 2010 года ў 1,5 раза. Сярэднi памер пенсii па ўзросту складае зараз 115 долараў |
|