Лета пацяплела на фоне дажджоў
Сяргей КУРКАЧ
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыi Беларусi ўсталюецца ўмерана цёплае надвор’е.
На працягу аўторка ў зоне павышанага цiску ападкаў не прадбачыцца, толькi месцамi ў Гомельскай вобласцi пройдуць дажджы з навальнiцамi. Удзень 13 чэрвеня тэмпература паветра прагрэецца да 19—24 градусаў. Пачынаючы з серады, на тэрыторыю нашай краiны завiтае больш вiльготнае паветра з боку Чорнага мора. Таму 14 чэрвеня па паўднёваму ўсходу рэспублiкi, а ў чацвер — амаль паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы, часам з моцнымi навальнiцамi. Тэмпература паветра ўначы ў першай палове тыдня будзе вагацца ад 7 да 13, а ўдзень — 21—25 градусаў цяпла, а месцамi — нават да 27 градусаў. Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, ажно да наступнага панядзелка пратрымаецца ўмерана цёплае надвор’е, калi сонечныя днi будуць чаргавацца з кароткачасовымi дажджамi. Тэмпература паветра ўначы — 8—14, а ўдзень — 20—26 градусаў. Магчыма, падобны характар надвор’я захаваецца i ў першыя днi наступнага тыдня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Вольга Фядотава, у блiжэйшыя днi на тэрыторыi Беларусi ўсталюецц
|
|