21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiрскiя дзiвосы

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiрскiя дзiвосы

Што прыгажэй – класічны вакал або сола гітары ў біг-бэндзе? Якая музыка лепшая – выпрабаваная стагоддзямі акадэмічная або малады ў параўнанні з ёю джаз, які яшчэ нядаўна забаранялі? Своеасаблівым пошукам адказу на гэтыя пытанні стала творчае спаборніцтва двух знакамітых калектываў. На адной сцэне пад адкрытым небам “сышліся” Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам народнай артысткі краіны Людмілы Яфімавай і Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі на чале з народным артыстам рэспублікі Міхаілам Фінбергам. “Дыялог супрацьлегласцей: джаз – харавая класіка” – новы музычны праект, прэзентаваны маэстра на 4-м Беларускім фестывалі мастацтваў “Мірскі замак-2006”.

А што да выніку гэтага музычнага “рынга”, то выдатны канцэрт каля старажытных муроў і ўдзячныя апладысменты жыхароў Міра і яго гасцей пераканаўча даказалі – не бывае горшых ці лепшых музычных напрамкаў, Яе Вялікасць Музыка нараджаецца ў любым з іх, калі ствараецца і выконваецца сапраўднымі прафесіяналамі. 

Больш за дзесяць гадоў таму па ініцыятыве маэстра Фінберга Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі распачаў фестывальны рух па малых гарадах краіны з мэтай адраджэння і вяртання ў дзень сённяшні айчынных музычных скарбаў і імёнаў іх аўтараў — нашых славутых землякоў. Падтрыманая ідэя ўвасобілася ў штогадовыя музычныя святы ў знакавых гісторыка-культурных цэнтрах Беларусі — Нясвіжы, Заслаўі, Навагрудку, Тураве, Мсціславе. Чацвёрты год, як  да іх далучыўся старажытны Мір. І, не адступаючы ад традыцыі, сёлетні фестываль “Мірскі замак” адкрыў новыя старонкі музычнай спадчыны Гродзеншчыны. 

Гісторыя гэтых мясцін 16—19-га стагоддзяў багатая на вядомыя імёны. Пры Гродзенскім двары караля Стэфана Баторыя працавалі выдатныя славянскія кампазітары Войцах Длугарай і Крышыаф Клабан, аўтары харавой і інструментальнай музыкі.  У Міры, які належаў Радзі-вілам, напэўна ж, былі вядомы музычныя творы прадстаўнікоў гэтага таленавітага роду, а таксама іх славутага прыдворнага кампазітара Яна Голанда. З Гродзеншчынай цесна звязаны лёс славутага Міхала Клеафаса Агінскага. На Смаргоншчыне, у маёнтку Залессе, ён правёў самыя плённыя і шчаслівыя гады жыцця, тут стваралася большасць яго знакамітых паланэзаў і мазурак. Шырокую вядомасць меў у свой час прыватны тэатр гродзенскага падскарбія Антонія Тызенгауза, на сцэне якога ставіліся класічныя оперы. Оперна-балетны тэатр, некалькі аркестраў і адукацыйных устаноў існавалі ў Слоніме. Валадарыў у  гэтым культурным асяродку Міхал Казімір Агінскі, сам вельмі здольны выканаўца і кампазітар. 

Новую праграму “Музычныя скарбы Гродзенскага краю” з старадаўніх твораў гэтых і іншых аўтараў  прадставілі на фестывалі камерныя калектывы Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі. А своеасаблівым мастком з мінулага ў сучаснасць стала яшчэ адна цікавая прэм’ера – канцэрт беларускай песеннай класікі ў выкананні салістаў аркестра. 

Між тым фестываль не абмежаваўся толькі канцэртамі. У рамках яго адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Мір у гісторыі і культуры Беларусі”, наладжаная сумесна са спецыялістамі  Нацыянальнай акадэміі навук, адкрылася выстаўка жывапісу мастакоў Гродзеншчыны. Да фестывальных імпрэз далучыліся прафесійныя і самадзейныя калектывы Гродзеншчыны, багаты кірмаш народных рамёстваў, каларытны сярэдневяковы рыцарскі турнір, паказальныя выступленні коннікаў... На два дні яркае, шматлюднае дзейства шырока разгарнулася побач са старажытнымі мурамі Мірскага замка. 

Дарэчы, яго велічныя вежы спавіты сёння будаўнічымі рыштаваннямі — ідуць рэстаўрацыйныя работы. Звыш 23 мільярдаў рублёў выдзелена сёлета дзяржавай на аднаўленне замкавага комплесу  ў  Міры, які з’яўляецца унікальным помнікам архітэктуры і ўключаны ў Спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Плануецца, што ўжо ў наступным годзе тут пачнуць працаваць рэстаран і гатэль. Мір рыхтуецца стаць турыстычнай Меккай. А музычнай прывабнасці яму,  відавочна, зможа дадаць Беларускі фестываль мастацтваў “Мірскі замак”. 

--------------------------------

Крочым пад адным парасонам

Гісторыя   ўзаемнага  шэфства 

1987 год. На культурнай прасторы нашай краіны з’явіўся новы творчы калектыў – Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі. Галоўным дырыжорам  і дырэктарам прызначаны Міхаіл Фінберг, сёння славуты музыкант, у гонар якога закладзена зорка на Плошчы Зорак у Маскве. 

1992 год. Заключаны дагавор аб супрацоўніцтве з газетай “Рэспубліка”, якая таксама нядаўна з’явілася на масмедыйным полі краіны. Успомнім той час, калі з “карабля гісторыі” скідалася тое, што было назапашана ў выхаваўчай рабоце папярэднікамі. Але тагачасны галоўны рэдактар газеты Мікалай Кернога і маэстра аказаліся аднадумцамі і не захацелі кінуць пад колы бяздумнай перабудовы добрую справу.  Жаданне крочыць пад адным парасонам, як сказаў некалі ў адным з інтэрв’ю маэстра, было абумоўлена жаданнем служыць справе адраджэння нацыянальнай свядомасці, развіцця культуры, пашырэння сферы ўжытку беларускай музыкі і песні. Аркестр і рэдакцыя выступілі арганізатарамі Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне, які адкрыў мноства новых імёнаў на эстрадзе. 

На пытанне, якое значэнне мае фестываль для нашай культуры, маэстра адказаў: “Фестываль сцвердзіў: жыве наша музыка і паэзія! Таленавіта працуюць кампазітары і паэты як старэйшага пакалення, так і маладыя. Гэта сведчанне  таго, што наша культура мае будучыню”. 

Выдатнай падзеяй у духоўным жыцці Беларусі стаў 1-ы фестываль камернай музыкі “Музы Нясвіжа”. Аўтарам ідэі і  яго арганізатарам стаў канцэртны аркестр, а адным з заснавальнікаў – газета “Рэспубліка”. Эстафету Нясвіжа падхапілі іншыя старажытныя гарады з багатай гісторыяй: Заслаўе, Мсціслаў, Мір. Сёння музыка, створаная ў гэтых невялікіх гарадах, але страчаная і забытая ў стагоддзях, якая доўга хавалася ў архівах, бібліятэках, адкрылася слухачу. Аўтар гэтых радкоў некалі назваў свой артыкул “Як многа нам адкрыццяў дзіўных рыхтуе фестывальны рух”. І сапраўды, фестывалі сталі фестывалямі прэм’ер. Мы пачулі там малавядомыя і зусім незнаёмыя творы, што нарадзіліся на нашай беларускай зямлі, музыку Голанда, Касцюшкі, братоў Ельскіх, Агінскага, Радзівілаў, Орды, Казлоўскага... 

На гэтых фестывалях адкрылася шырокая панарама старажытнай беларускай музыкі, вызначылася яе месца ў кантэксце сусветнай культуры. 

А тым, хто будзе вывучаць гісторыю фестывальнага руху на Беларусі, карысна будзе пазнаёміцца з публікацыямі шматгадовага інфармацыйнага спонсара Нацыянальнага канцэртнага аркестра Рэспублікі Беларусь – газеты “Рэспубліка”. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика