Iндывiдуальных прадпрымальнiкаў стала больш...
Iгар ГРЫШЫН
У Беларусi на пачатак красавiка гэтага года функцыянавала 32,4 тысячы малых прадпрыемстваў.
Паводле iнфармацыi Мiнэканомiкi краiны, за першы квартал колькасць працуючых на МП узрасла i склала 379,5 тысячы чалавек. Мiж iншым, па колькасцi працуючых лiдзiруюць прамысловыя прадпрыемствы — 38,9 працэнта ад агульнай колькасцi занятых на МП, на прадпрыемствах гандлю i грамадскага харчавання занята 26,6 працэнта, у будаўнiцтве — 14,8 працэнта. А вось доля малога прадпрымальнiцтва ў агульным аб’ёме выручкi рэалiзацыi прадукцыi па народнай гаспадарцы за студзень—сакавiк склала 19,1 працэнта. Як адзначаюць у мiнiстэрстве, з пачатку года павялiчылася i колькасць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў — на 4092 чалавекi: на пачатак мая iх налiчвалася 182 тысячы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на пачатак красавiка гэтага года функцыянавала 32,4 тысячы малых прадпрыемстваў
|
|