Першая вопытная партыя БАДаў
Яна СВЕТАВА
сышла з канвеера Драгiчынскага завода «Экзон». Тры вiды бiялагiчна актыўных дабавак выпушчаны на аснове раслiннай сыравiны. Iх зрабiлi з траў, пладоў, ягад, якiя растуць у нашым краi.
Новыя прэпараты ўтрымлiваюць прыродныя рэчывы, якiя спрыяюць вывядзенню з арганiзма канцэрагенаў, i выпускаюцца ў выглядзе напою. Зараз узоры прадукцыi накiраваны на экспертызу ў Беларускi дзяржаўны iнстытут стандартызацыi i сертыфiкацыi. Пасля завяршэння комплекснага даследавання прадпрыемства мае намер прыступiць да серыйнай вытворчасцi БАДаў. Айчынныя пакупнiкi ўжо ведаюць смачную i карысную прадукцыю «Экзона», напрыклад, сiроп шыпшыны i рабiны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сышла з канвеера Драгiчынскага завода «Экзон». Тры вiды бiялагiчна актыўных дабавак выпушчаны на аснове раслiннай сыравiны. Iх зрабiлi з траў, пладоў,
|
|