Крэда Хiдзiнка апраўдаласяФутбол. Чэмпiянат свету Ужо некалькi дзён балельшчыкi ўсяго свету жывуць вялiкiм футболам. Хто ведае, колькi спрэчак i сварак за гэты час адбылося памiж жонкамi i мужамi, якiя змагаюцца за тэлевiзiйны пульт, каб глядзець цiкавы матч цi серыял. Рэкламны ролiк наконт «грубай мужчынскай праўды» ў такiх кватэрах вельмi актуальны. Некаторыя сем’i, праўда, маюць па два тэлевiзары, таму з такой праблемай не сутыкаюцца. Нельга выключаць i таго, што многiя прадстаўнiцы прыгожага полу таксама з задавальненнем сочаць за падзеямi турнiру ў Германii. У любым выпадку сёння ўся постсавецкая прастора нiяк не прапусцiць паядынак нашых суседзяў з Украiны супраць iспанцаў. Гэта — дэбют каманды Алега Блахiна на мундзiялi.Група «Е»: ЗША — Чэхiя — 0:3 (Колер, 5, Расiцкi, 36, 76), Iталiя — Гана — 2:0 (Пiрла, 40, Якiнта, 83). У сустрэчы «Скуадры адзуры» з ганцамi яўнымi фаварытамi былi iтальянцы, што і адбілася на выніку. Прыгадаем, што пуцёўку на мундзiяль падначаленыя Марчэла Лiпi набылi датэрмiнова, як i ў адборачным цыкле ЧС-82, якi i выйгралi. Наколькi гэта аналогiя спрацуе, паглядзiм. Група «F»: Аўстралiя — Японiя — 3:1 (Накамура, 26; Кэхiл, 84, 89, Алаiзi, 90+2). Назва мяча, якiм гуляюць удзельнiкi першынства ў Германii, — «Камандны дух» — лепш за астатнiх пакуль апраўдала зборная зялёнага кантынента. Хоць японцы з’яўляюцца адной з мацнейшых дружын Азii, а ў мiнулым Кубку канфедэрацый згулялi ўнiчыю з пяцiразовымi чэмпiёнамi свету бразiльцамi (2:2), аўстралiйцы не пакiнулi сапернiкам нiякiх шанцаў. Iх выступленне пацвердзiла крэда галоўнага трэнера Гууса Хiдзiнка: «Я не ведаю слова «немагчыма». Што ж, Расiя зрабiла правiльны выбар. Маю на ўвазе назначэнне галандскага спецыялiста на пасаду галоўнага настаўнiка зборнай. Калі вярстаўся нумар: у першым учарашнім матчы зборная Карэі абыграла каманду Тога з лікам 2:1, прайграючы па ходу гульні 0:1. Рашаючым стала выдаленне тогалезца Дзюсеха Абала. Дарэчы, перад пачаткам сустрэчы арганізатары пераблыталі гімны каманд. Весткi з мундзiяля ФIФА просiць трэнераў не курыць у час матчаў. Напярэдаднi турнiру ва ўдзельнiкаў першынства было ўзята шэраг допiнг-проб: нiводная з 216 не аказалася станоўчай. У выпадку паспяховага выступлення ў групе iгракоў Паўднёвай Карэi вызваляць ад службы ў армii i ўзнагародзяць прэмiяльнымi па 100 тысяч долараў кожнага, за перамогу на мундзiялi футбалiсты атрымаюць па 530 тысяч долараў. Капiтан бразiльскай зборнай Кафу змагаецца не толькi на футбольных палях, але i ў зале суда: яго справа наконт незаконнага атрымання iтальянскага пашпарта вядзецца з 2001 года. Iтальянская пракуратура патрабуе турэмнага пакарання тэрмiнам на 10 месяцаў. Падрыхтавала Iрына ПРЫМАК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо некалькi дзён балельшчыкi ўсяго свету жывуць вялiкiм футболам. Хто ведае, колькi спрэчак i сварак за гэты час адбылося памiж жонкамi i мужамi, я
|
|